Студэнцкія візы ў Вялікабрытанію падаражэлі на 139 даляраў

07.04.2010 15:50
Архив Редакция

З шостага красавіка памер консульскага збору за студэнцкія візы ў Вялікабрытанію вырас з 199 да 338 даляраў. Усяго, па інфармацыі брытанскага пасольства ў Беларусі, у 2009 годзе амбасада атрымала 589 заявак на студэнцкія візы, па 338 з якіх была выдадзена віза.

У амбасадзе нагадалі, што з трэцяга сакавіка набылі моц новыя нормы брытанскай студэнцкай візы, якія прадугледжваюць, у прыватнасці, узняцце ўзроўню валодання ангельскай мовай, скарачэнне мінімальнай магчымай колькасці працоўных гадзін у тыдзень з 20 да 10. Новыя правілы таксама не дазваляюць студэнтам, якія выязджаюць на навучанне тэрмінам да шасці месяцаў, браць з сабой бліжэйшых чальцоў сям’і, паведамляе БелаПАН.

У міністэрстве ўнутраных спраў Злучанага Каралеўства адзначаюць, што ўзмацненне жорсткасці візавага рэжыму звязана з мэтай памяншэння колькасці нелегальных мігрантаў, якія прыязджаюць па студэнцкіх візах.

Па дадзеных міністэрства, 30% будучых нелегалаў прыязджаюць па візах для студэнтаў, а па заканчэнні тэрміна дзеяння дакумента застаюцца ў краіне. У 2009 годзе па студэнцкіх візах у Вялікабрытанію прыехалі 280 тыс. чалавек.

Как вам новость?
Головоломки