Студэнцкую вёску ў Мінску пабудуюць на год пазней

30.07.2010 11:31
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка змяніў планы па ўзвядзенні ў Мінску на праспекце Дзяржынскага побач з Медуніверсітэтам жылога комплексу "Студэнцкая вёска". Перш за ўсё, ён перанёс з 2011 на 2012 год тэрмін заканчэння яе будаўніцтва. Кіраўнік дзяржавы таксама цалкам вызваліў Мінск ад фінансавання будаўніцтва вёскі, усклаўшы гэта на рэспубліканскі бюджэт.

Цяпер студэнцкую вёску на 80% будуць будаваць са сродкаў рэспубліканскага бюджэту, у тым ліку 40% вылучаць з дзяржаўнага мэтавага бюджэтнага фонду нацыянальнага развіцця, перадае «Ежедневник».

Будаўніцтва студэнцкай вёскі пачалі летам 2008 года. Арыенціровачны кошт праекту складаў 700 млрд. рублёў. Першы інтэрнат здалі ў эксплуатацыю ў канцы 2009 года, а астатнія сем будынкаў планавалася збудаваць да канца 2011 года.

Першапачаткова планавалася, што асноўныя выдаткі па будаўніцтве вёскі возьмуць на сябе замежныя інвестары. Аднак у канцы 2009 года Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ, паводле якога 40% выдаткаў павінен быў панесці Мінск, 40% — рэспубліканскі бюджэт, а астатнія 20% размяркоўваліся ў роўных долях паміж абласцямі.

Как вам новость?
Головоломки