СТВ: Беларускім тэлеканалам неабходныя скандалы

25.08.2010 16:57
Архив Редакция

Беларускім тэлеканалам патрэбныя скандалы — у іх ёсць пэўныя плюсы: скандалы прыцягваюць увагу гледачоў і паднімаюць рэйтынг асобных праграмаў. Пра гэта заявіў 25 жніўня на прэс-канферэнцыі ў Мінску намеснік генеральнага дырэктара тэлеканала СТВ Павел Каранеўскі.

Новыя праекты, якія перыядычна запускаюць тэлеканалы, — гэта заўсёды вялікая рызыка. Так, «Зорны рынг» на працягу ўсяго сезона ішоў на СТВ вельмі цяжка, нягледзячы на піяр і цікавасць з боку музычнай аўдыторыі. Толькі да канца вяшчальнага сезону «Зорны рынг» увайшоў у пяцёрку лідзіруючых праектаў ўласнай вытворчасці, перадае БелТА.

«Для таго каб прыцягнуць увагу да праграмы, часам даводзіцца прыдумляць скандал, цікавы для звычайнага гледача», — сказаў Павел Каранеўскі і прывёў у якасці прыкладу выпадак з «Вялікім сняданкам». «Гадоў пяць таму праграму пачалі весці Дзмітры Шунін і Ірына Дарафеева. Праз два месяцы пасля яе з’яўлення рэйтынг па-ранейшаму быў невысокі. Тады дзякуючы некалькім беларускім газетам мы прыдумалі дробны скандальчык, які потым каштаваў Шуніну разборак у сям’і. Пасля гэтага рэйтынг «Вялікага сняданку» вырас у два разы. Такім чынам, мы разумеем, што тэлебачанню патрэбныя скандалы», — падсумаваў намеснік генеральнага дырэктара СТВ.

Кажучы аб тым, ці гатовыя беларускія каналы перайсці на кругласутачнае вяшчанне, Павел Каранеўскі растлумачыў, што беларускаму тэлебачанню часта нявыгадна працаваць па начах. «Уся справа ў тым, што начное вяшчанне аб’ёмнае, у той час як ля экрана тэлевізара могуць сядзець адзінкавыя гледачы. А грашовыя затраты аднолькавыя і днём, і ноччу», — адзначыў Павел Каранеўскі.

Пры гэтым намгенеральнага дырэктара СТВ дадаў, што выдаткі міністэрства сувязі пастаянна растуць, а прыбыткі тэлебачання за кошт рэкламы не вельмі вялікія. «У апошні час мы вучымся лічыць грошы. І пераход на кругласутачнае вяшчанне нам проста невыгадны з фінансавага пункту гледжання», — растлумачыў Павел Каранеўскі.

Как вам новость?