29.04.2011 11:43
Архив

У траўні Гаспадарчы суд Мінску разгледзіць іск Партыі БНФ да жыллёва-эксплуатацыйнай арганізацыі Савецкага раёна сталіцы з патрабаваннем працягнуць дамову арэнды офісу па адрасе вуліца Машэрава, 8. Як паведаміў юрыст і сябра партыі Уладзімір Лабковіч, разгляд павінен быў пачацца ў сакавіку, аднак яго адклалі па згодзе бакоў.

«Першае пасяджэнне 4 траўня, другое — 10 траўня. Улічваючы сённяшнюю палітычную сітуацыю, улічваючы тое, што ўлада перайшла ўжо апошнія межы, забараняючы апошнія незалежныя газеты — няма сумневаў, што палітычнае рашэнне ўжо прынятае і ў яго межах памяшканне будзе згублена», — цытуе Уладзіміра Лабковіча Радыё «Рацыя».

Як ужо паведамляў Тэлеграф, гарадскія ўлады не хочуць працягваць Партыі БНФ дамову арэнды на офіс, які партыя здымае на праспекце Машэрава ў Мінску. Тэрмін ранейшай дамовы скончыўся 1 красавіка.

Члены ПБНФ палічылі патрабаванне Мінгарвыканкама аб высяленні незаконным і падалі ў суд. На іх думку, рашэнне ўладаў з’яўляецца палітычным. Планавалася, што разгляд пачнецца 28 сакавіка. У дадзены момант у памяшканні офіса БНФ праходзяць кругласуткавыя дзяжурствы.

Тым часам, міністэрства інфармацыі спрабуе закрыць газеты «Наша Ніва» і «народная воля».

Следите за новостями так, как вам удобно:

Подпишитесь на новостную ленту Telegraf.by в удобном для вас сервисе и ничего не пропускайте!

Дзен Новости Google Новости Telegram Facebook VK.com OK.ru Пульс