Суд адмовіў БХД з нагоды скаргі на адмову мінюста ў рэгістрацыі

28.02.2011 17:10
Архив Редакция

Вярхоўны суд Беларусі адмовіў партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" (БХД) у здавальненні скаргі з нагоды адмовы міністэрства юстыцыі ў рэгістрацыі партыі. Пра гэта паведаміў сустаршыня аргкамітэту па стварэнні БХД, былы кандыдат у прэзідэнты Віталь Рымашэўскі.

«Рашэнне Вярхоўнага суда было прадказальным, аднак пісьмовага пацверджання судовага рашэння ініцыятары БХД пакуль не атрымалі», — сказаў Віталь Рымашэўскі, перадае БелаПАН.

«У сувязі з тым, што суд не вылучаецца аб’ектыўнасцю, мы прынялі рашэнне не ўдзельнічаць у судовым паседжанні, і яно прайшло без нашых прадстаўнікоў», — дадаў сустаршыня аргкамітэту па стварэнні БХД.

Як ужо паведамляў Тэлеграф, Вярхоўны суд 22 лютага правёў першае паседжанне па справе аб скарзе аргкамітэту па стварэнні партыі БХД на адмову мінюста ў рэгістрацыі. «Многія высновы мінюста заснаваныя на тэлефонных апытаннях. Нам неабходна пагаварыць з актывістамі БХД, даведацца, што яны сапраўды казалі прадстаўнікам мінюста, ці не аказваўся на іх ціск», — сказаў адказны сакратар БХД Дзяніс Садоўскі.
 
Аргкамітэт па стварэнні партыі «Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя» за мінулыя два гады тройчы праводзіў Устаноўчыя з’езды і тройчы падаваў дакументы на рэгістрацыю партыі, і тройчы атрымліваў ад міністэрства юстыцыі адмову. На думку чыноўнікаў, «быў парушаны парадак стварэння БХД, і такое парушэнне носiць непераадольны характар». Таксама «партыяй прадстаўлены дакументы і звесткі, якія не адпавядаюць патрабаванням заканадаўства, у тым ліку падробленыя і несапраўдныя дакументы», умовы ж «членства ў партыі не адпавядаюць устаноўчым дакументам».

Как вам новость?
Головоломки