Суд адмовіў у ліквідацыі «Руху наперад» Някляева

07.07.2010 17:18
Архив Редакция

Гаспадарчы суд горада Мінска не задаволіў іск Мінскага гарадскога выканаўчага камітэту аб ліквідацыі даследча-асветніцкае ўстановы «Рух наперад». Дырэктарам «Руху наперад» з'яўляецца лідар грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду!" Уладзімір Някляеў. Сама ж кампанія дзейнічае ў рамках «Руху наперад».

Судовае паседжанне адбылося сёння, сёмага ліпеня, паведамляе БелаПАН.

Як раней ужо перадаваў Тэлеграф, у пачатку чэрвеня «Рух наперад» атрымаў афіцыйнае апавяшчэнне аб тым, што Мінгарвыканкам мае намер прызнаць несапраўдным выдадзенае раней пасведчанне аб рэгістрацыі. Прычынай іску з’яўляўся недакладны юрыдычны адрас арганізацыі, пададзенай пры рэгістрацыі.

Как вам новость?
Головоломки