Суд аштрафаваў Казуліна на 700 тыс. рублёў

13.05.2010 09:17
Архив Редакция

У сераду, 12 траўня, Суд Ленінскага раёна Мінску аштрафаваў палітыка Аляксандра Казуліна, прадпрымальніка Аляксандра Макаева і актывіста Мікалая Дземідзенка на 20 і 15 базавых велічынь адпаведна. Прадстаўнікоў апазіцыі прызналі вінаватымі ў дробным хуліганстве падчас акцыі салідарнасці каля Вярхоўнага суда з фігурантамі "справы Аўтуховіча" шостага траўня.

«Суддзя падпісаў прысуд не толькі сабе, але ўсёй сістэме. Мы ж усё бачылі, як ён чатыры разы выходзіў з кімсьці раіўся. Хоць усё было відавочна. Ніводнага доказу маёй віны ў судзе прадстаўлена не было. Таму яшчэ раз паўтаруся, відавочна, што гэта быў прысуд усёй сістэме», цытуе Аляксандра Казуліна сайт ОДС.
На думку экс-кандыдата ў прэзідэнты, выносячы рашэнне пра накладанне штрафу, суддзя «засведчыў, што ніякага правасуддзя ў Беларусі не існуе, а міліцыя і суды выконваюць функцыю карных органаў».
Падчас працэсу суд прызнаў праўдзівасць сведчанняў двух супрацоўнікаў міліцыі, якія выступалі сведкамі абвінавачання і абвінавачвалі Аляксандра Казуліна ў тым, што ён гучна нецэнзурна лаяўся, калі вяртаўся з паседжання ВС па справе ваўкавыскіх прадпрымальнікаў.
У той жа час, як перадае БелаПАН, міліцыянеры Дзмітры Чаўшаў і Віктар Ляшкевіч на судзе «неаднаразова блыталіся ў сваіх сведчаннях, не маглі сапраўды вызначыць ні месца, ні час затрымання, а таксама выразна сфармуляваць, у чым канкрэтна заключалася правапарушэнне». Сведчанні сведак абароны суд да ўвагі не прыняў.

Как вам новость?
Головоломки