20.04.2011 15:04
Архив

Суд Фрунзенскага раёну Мінску 20 красавіка вынес рашэнні адносна двух з чатырох апазіцыянераў, затрыманых днём раней па падазрэнні ў дачыненні да тэракту ў мінскім метро. Так, журналіста Алега Баршчэўскага прысудзілі да дзесяці сутак адміністрацыйнага арышту, лідара грамадзянскай кампаніі "Наш дом" Вольгу Карач - да выплаты штрафу ў памеры 20 базавых велічыняў (700 тыс. рублёў).

Як распавёў юрыст Валянцін Стэфановіч, іх прызналі вінаватымі ў здзяйсненні дробнага хуліганства. Працэсы над яшчэ двума затрыманымі напярэдадні апазіцыянерамі — Паўлам Левінавым і Паўлам Станеўскім працягваюцца, перадае БелаПАН.

Як раней паведамляў Тэлеграф, 19 красавіка праваахоўнікі Мінску затрымалі прадстаўніка Беларускага Хельсінкскага камітэту ў Віцебску Паўла Левінава, журналіста Алега Баршчэўскага, лідарку грамадзянскай кампаніі «Наш дом» Вольгу Карач і журналіста Валерыя Шчукіна па падазрэнні ў дачыненні да тэракту 11 красавіка ў мінскім метро.

Следите за новостями так, как вам удобно:

Подпишитесь на новостную ленту Telegraf.by в удобном для вас сервисе и ничего не пропускайте!

Дзен Новости Google Новости Telegram Facebook VK.com OK.ru Пульс