Суд даў Някляеву і Рымашэўскаму па два гады з адтэрміноўкай

20.05.2011 14:32
Архив Редакция

У пятніцу, 20 траўня, суд Фрунзенскага раёну вынес прысуды ў дачыненні да экс-кандыдатаў у прэзідэнты Уладзіміра Някляева і Віталя Рымашэўскага, а таксама чатырох іншых апазіцыйных актывістаў, абвінавачаных па "справе 19 снежня". Уладзіміра Някляева суд прысудзіў да двух гадоў абмежавання волі з адтэрміноўкай на два гады, Віталя Рымашэўскага — двух гадоў пазбаўлення волі ўмоўна з выпрабаваннем на два гады.

Як перадае карэспандэнт Тэлеграфа з залы суда, суд таксама прысудзіў кіраўніка выбарчага штаба Уладзіміра Някляева Андрэя Дзмітрыева да двух гадоў пазбаўлення волі ўмоўна з выпрабавальным тэрмінам у два гады, яго давераных асобаў Аляксандра Фядуту і Сяргея Вазняка — да двух гадоў пазбаўлення волі ўмоўна з выпрабаваннем на два гады. Намеснік кіраўніка зарэгістраванай у Чэхіі арганізацыі «Малады Фронт» Насту Палажанку асудзілі на год пазбаўлення волі ўмоўна з выпрабавальным тэрмінам у адзін год.

Уладзіміра Някляева вызвалілі з-пад варты ў зале суда.

Як раней перадаваў Тэлеграф, пракурор Андрэй Кажэўнікаў 17 траўня папрасіў Фрунзенскі суд Мінску прысудзіць Уладзіміра Някляева да трох гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на два гады. Віталя Рымашэўскага дзяржабвінавачанне прапаноўвала асудзіць на два гады пазбаўлення волі ўмоўна з выпрабаваннем на два гады.

Акрамя таго, Андрэй Кажэўнікаў прасіў прысудзіць Андрэя Дзмітрыева да трох гадоў пазбаўлення волі ўмоўна з выпрабавальным тэрмінам у два гады, Аляксандра Фядуту і Сяргея Вазняка — да двух гадоў пазбаўлення волі ўмоўна з выпрабаваннем на два гады, Насту Палажанку — да аднаго з паловай гадоў пазбаўлення волі ўмоўна з выпрабавальным тэрмінам у адзін год.

Как вам новость?
Головоломки