Суд над расійцамі па "справе 19 снежня" будзе адкрытым

17.02.2011 15:18
Архив Редакция

Судовы працэс па справе аб масавых беспарадках над грамадзянамі Расіі Іванам Гапонавым і Арцёмам Брэусам будзе адкрытым. Пра гэта распавяла маці Івана Гапонава Сабіра Атакішыева са спасылкай на адваката сына. "Адвакаты 17 лютага былі азнаёмленыя з афіцыйным дакументам — пастановай аб вызначэнні судовага пасяджэння, згодна з якой працэс вызначаны як адкрыты", — сказала яна.

Суд над затрыманымі расійцамі, якія цяпер утрымліваюцца ў СІЗА па вул. Валадарскага і абвінавачваюцца ва ўдзеле ў масавых беспарадках, пачнецца 22 студзеня ў 10:00 ў Маскоўскім райсудзе Мінску, перадае праваабарончы цэнтр «Вясна».

Як ужо паведамляў Тэлеграф, 17 лютага суд Фрунзенскага раёна Мінску пачаў першае паседжанне па справе аб масавых беспарадках, па якой праходзіць 42 абвінавачаныя.

Как вам новость?
Головоломки