Суд па пошлінах на нафтапрадукты адклалі да восені

25.06.2010 09:34
Архив Редакция

Эканамічны суд СНД прыняў рашэнне разгледзець іск Беларусі да Расіі па пошлінах на нафтапрадукты сёмага верасня. Калегія суда мяркуе, што бакі яшчэ не вычарпалі ўсіх магчымасцяў, каб урэгуляваць канфлікт самастойна. Суд рэкамендаваў звярнуцца да прымірэнчых працэдураў.

Эканамічны суд таксама адмовіў у здавальненні трох хадайніцтваў, заяўленых міністэрствам юстыцыі Беларусі, якое прадстаўляе інтарэсы ўрада, паведамляе БелТА.
 
Хадайніцтвы, у прыватнасці, тычыліся ўжывання меры забеспячальнага характару да расійскага боку. Беларусь прасіла забараніць Расіі спаганяць вывазную мытную пошліну на нафтапрадукты, што пастаўляюцца ў Беларусь, да таго часу, пакуль суд не прыме канчатковае рашэнне па дадзенай спрэчцы.

Сваё патрабаванне мінюст аргументаваў тым, што «спагнанне расійскім бокам пошліны на пастаўляныя ў Рэспубліку Беларусь нафтапрадукты супярэчыць шэрагу міжнародных прававых дакументаў».

«Пошліна на нафтапрадукты, што пастаўляюцца з Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліку Беларусь, ніколі ў гісторыі ўзаемнага гандлю Беларусі і Расіі не спаганялася… Спагнанне расійскім бокам вывазной мытнай пошліны на нафтапрадукты цягне істотныя эканамічныя страты для прадпрыемстваў не толькі Рэспублікі Беларусь, але і Расійскай Федэрацыі» , — гаварылася ў хадайніцтве мінюста.

Как вам новость?
Головоломки