Суд пакінуў без зменаў прысуд прадпрымальніку з АГП

18.05.2010 16:09
Архив Редакция

Касацыйнае паседжанне Мінскага гарадскога суда па справе прадпрымальніка, экс-кандыдата ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Андрэя Бандарэнкі адбылося 18 траўня. Суд пакінуў абвешчаны раней прысуд Першамайскага суда сталіцы без зменаў.

23 лютага Андрэй Бандарэнка быў прысуджаны да шасці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці. Суд абвінаваціў бізнэсмэна ў крадзяжы 180 млн. рублёў шляхам махлярства. Сам абвінавачаны сваёй віны не прызнае і тлумачыць пераслед помстай за ўдзел у парламенцкіх выбарах 2008 года ў якасці прадстаўніка АГП.
На думку адваката Дзмітрыя Лаеўскага, доказаў віны Андрэя Бандарэнкі ў суда «як не было, так і не з’явілася, ды і з’явіцца не магло». «Больш за тое, пры новым разглядзе незаконнасць абвінавачання стала яшчэ больш відавочна. Новы прысуд, з юрыдычнага пункту гледжання, характарызуецца, апроч тых парушэнняў, што былі раней, ячшэ і новымі», — цытуе адваката сайт АДС.
Дзмітры Лаеўскі лічыць, што суд не прыняў да ўвагі ніадзін з ягоных довадаў, і мае намер у найбліжэйшыя дні абскардзіць гэтае рашэнне старшыню Мінскага гарадскога суда.
Як раней паведамляў Тэлеграф, патрабаванне вызваліць Аляксея Бандарэнку змяшчалася ў рэзалюцыі па Беларусі, якую дзясятага сакавіка прыняў Еўрапарламент. «Надаючы вялікую вагу працэсу лібералізацыі палітычнага і грамадскага жыцця ў Беларусі, Еўрапарламент падкрэслівае, што далейшае парушэнне правоў чалавека і асноваў законнасці ў Беларусі можа прывесці да перагляду стаўлення Еўрасаюза да Беларусі, уключна з вяртаннем санкцый», — гаварылася ў рэзалюцыі.

Как вам новость?
Головоломки