Суд праслухаў тэлефонныя размовы Саннікава

11.05.2011 13:17
Архив Редакция

У судзе Партызанскага раёна Мінску 11 траўня экс-кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў выступіў катэгарычна супраць разгляду дыска з матэрыяламі праслухоўвання яго тэлефонных размоваў. Аднак у судзе ўсё ж былі праслуханы тэлефонныя размовы палітыка.

На думку Андрэя Саннікава, праслухоўванне яго тэлефонаў вялося незаконна, без санкцыі пракурора і парушыла яго канстытуцыйныя правы. Абаронцы Саннікава лічаць, што гэты дыск наогул не мае ніякага дачынення да справы і доказы здабытыя з парушэннем працэсуальных нормаў. У адказ на гэта пракурор прапанаваў разгледзець дыск у закрытым судовым пасяджэнні. Пасля нарады суд задаволіў гэтае хадайніцтва.

Як ужо перадаваў Тэлеграф, 11 траўня ў Мінску судзяць адразу пецярых экс-кандыдатаў у прэзідэнты, якіх абвінавачваюць у арганізацыі масавых беспарадкаў у дзень прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня. Гэта Андрэй Саннікаў, Дзмітры Ус, Мікалай Статкевіч, Уладзімір Някляеў, Віталь Рымашэўскі. Працэсы па іх справах праходзяць у розных судах сталіцы.

Как вам новость?
Головоломки