Суд прысудзіў Дашкевіча і Лобава да турэмнага зняволення

24.03.2011 12:56
Архив Редакция

У чацвер, 24 сакавіка, у судзе Маскоўскага раёна Мінску вынеслі прысуд лідарам зарэгістраванай у Чэхіі арганізацыі "Малады Фронт" Змітру Дашкевічу і Эдуарду Лобаву. Змітра Дашкевіча асудзілі на два гады пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі агульнага рэжыму, Эдуарда Лобава — на чатыры гады ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Маладых людзей прызналі вінаватымі ў злосным хуліганстве — збіцці двух мужчын. Між тым, пацярпелыя, якія на працягу ўсяго судовага працэсу з меркаванняў уласнай бяспекі знаходзіліся ў асобным пакоі, так і не з’явіліся ў зале суда, перадае «n#####n».

Как вам новость?
Головоломки