Суд прысудзіў Статкевіча да шасці гадоў калоніі строгага рэжыму

26.05.2011 16:48
Архив Редакция

У чацвер, 26 траўня, суд Ленінскага раёну Мінску вынес абвінаваўчы прысуд шасці фігурантам "справы 19 снежня". Суддзя палічыла віну падсудных даказанай і пакарала экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Мікалая Статкевіча шасцю гадамі калоніі ўзмоцненага рэжыму за арганізацыю масавых беспарадкаў 19 снежня 2010 года. Экс-кандыдата ў прэзідэнты Дзмітрыя Уса за ўчыненне аналагічнага злачынства суд прысудзіў да пяці гадоў калоніі.

Пракурор Кірыл Чубкавец прасіў суд прысудзіць Мікалая Статкевіча да васьмі гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, а Дзмітрыя Уса — да сямі гадоў.

Аляксандра Класкоўскага, якога ў МУС лічаць «адным з найбольш актыўных удзельнікаў масавых беспарадкаў», суд прысудзіў да пяці гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму (пракурор патрабаваў 8,5 годаў).

Суд прызнаў яго вінаватым у арганізацыі і ўдзеле ў масавых беспарадках 19 снежня 2010 года, якія суправаджаліся «гвалтам над асобай, пагромамі, знішчэннем маёмасці і ўзброеным супрацівам прадстаўнікам улады». Таксама суд прызнаў яго вінаватым па арт.369 («Абраза прадстаўніка ўлады») і арт.382 («самавольнае прысваенне звання ці ўлады службовай асобы») Крымінальнага кодэксу Беларусі.

Астатніх фігурантаў справы суд прысудзіў да наступных турэмных тэрмінаў: Аляксандра Квяткевіча — да 3,5 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, Андрэя Пазняка — да 2 гадоў абмежавання волі, Дзмітрыя Буланава — да 3 гадоў ўзмоцненага рэжыму, Арцёма Грыбкова — да 4 гадоў ўзмоцненага рэжыму за актыўны ўдзел у масавых беспарадках.

Як перадаваў Тэлеграф, прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 25 траўня ў Астане заявіў аб сваёй гатоўнасці вызваліць усіх кандыдатаў у прэзідэнты. «Хоць, здавалася б, ужо усіх адпусцілі, акрамя дваіх, якія ў авангардзе ішлі. Вызвалім і тых, напэўна. Няма чаго дзяржаўныя грошы мантачыць ў турме, праядаць хлеб», — падкрэсліў ён.

Прысуд па справе Статкевіча-Уса павінны былі абвясціць 20 траўня. Але суд перанёс яго вынясенне на нявызначаны тэрмін. Афіцыйнай прычынай такога рашэння стала хвароба суддзі.

Мікалай Статкевіч і Дзмітры Ус сваю віну ў арганізацыі масавых беспарадкаў 19 снежня ў Мінску не прызналі. Віну не прызналі таксама Аляксандр Класкоўскі, Андрэй Пазняк і Дзмітры Буланаў.

Аляксандр Квяткевіч часткова прызнаў сябе вінаватым, заявіўшы, што вінаваты ў знішчэнні маёмасці, аднак не прызнаў сябе вінаватым ва ўзброеным супраціве і гвалце над асобай. Таксама часткова віну прызнаў Арцём Грыбкоў, які прызнаў, што біў па міліцэйскіх загародах, але не прызнаў прычыненне шкоды.

Как вам новость?
Головоломки