Суд прысудзіў Статкевіча да васьмі гадоў калоніі строгага рэжыму

20.05.2011 14:37
Архив Редакция

У пятніцу, 20 траўня, суд Ленінскага раёну Мінску вынес абвінаваўчы прысуд шасці фігурантам "справы 19 снежня". Суддзя палічыла віну падсудных даказанай і пакарала экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Мікалая Статкевіча васьмю гадамі калоніі ўзмоцненага рэжыму за арганізацыю масавых беспарадкаў 19 снежня 2010 года. Экс-кандыдата ў прэзідэнты Дзмітрыя Уса за ўчыненне аналагічнага злачынства суд прыгаварыў да сямі гадоў калоніі.

Між тым, пракурор Кірыл Чубковец прасіў суд прысудзіць Мікалая Статкевіча да васьмі гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, а Дзмітрыя Уса — да сямі гадоў.

Як перадае журналіст Тэлеграфа з залы суда, Аляксандра Класкоўскага, якога ў МУС лічаць «адным з найбольш актыўных удзельнікаў масавых беспарадкаў», суд прысудзіў да (Пракурор патрабаваў 8,5 года).

Суд прызнаў яго вінаватым у арганізацыі і ўдзеле ў масавых беспарадках 19 снежня 2010 года, якія суправаджаліся «гвалтам над асобай, пагромамі, знішчэннем маёмасці і ўзброеным супрацівам прадстаўнікам улады». Таксама суд прызнаў яго вінаватым па арт.369 («Абраза прадстаўніка ўлады») і арт.382 («самавольнае прысваенне звання ці ўлады службовай асобы») Крымінальнага кодэксу Беларусі.

Астатніх фігурантаў справы — Аляксандра Квяткевіча, Андрэя Пазняка, Дзмітрыя Буланава і Арцёма Грыбкова суд прысудзіў да чатырох гадоў пазбаўлення волі за актыўны ўдзел у масавых беспарадках.

Як перадаваў Тэлеграф, Мікалай Статкевіч і Дзмтры Ус сваю віну ў арганізацыі масавых беспарадкаў 19 снежня ў Мінску не прызналі. Віну не прызналі таксама Аляксандр Класкоўскі, Андрэй Пазняк і Дзмітры Буланаў.

Аляксандр Квяткевіч часткова прызнаў сябе вінаватым, заявіўшы, што вінаваты ў знішчэнні маёмасці, аднак не прызнаў сябе вінаватым ва ўзброеным супраціве і гвалце над асобай. Таксама часткова віну прызнаў Арцём Грыбкоў, які прызнаў, што біў па міліцэйскіх загародах, але не прызнаў учыненне шкоды.

Как вам новость?
Головоломки