Суд СНД даў Беларусі і Расіі тры месяцы на ўзгадненне нафтапошлінаў

19.01.2011 16:17
Архив Редакция

Калегія Эканамічнага суда СНД 19 студзеня адклала на тры месяцы судовае пасяджэнне па пытанні спагнання Расіяй з Беларусі экспартных пошлінаў на нафтапрадукты. Хадайніцтва для прадстаўлення дадатковага часу для пагаджальных працэдураў у Эканамічны суд СНД ад імя ўрадаў Беларусі і Расіі падавалі міністэрствы юстыцыі гэтых краін.

Як паведамілі ў Эканамічным судзе СНД, чарговае судовае паседжанне прызначанае на 20 красавіка 2011 года. На ім члены калегіі Эканамічнага суда СНД маюць намер разгледзець заяву ўрада Беларусі да ўраду Расіі аб парушэнні расійскім бокам палажэнняў дзейных міжнародных дагавораў аб свабодным гандлі і Мытным саюзе ў рамках Еўразійскай эканамічнай супольнасці. Беларускі бок лічыць парушэннем ўвядзенне экспартных мытных пошлінаў на нафтапрадукты, якія вывозяцца з тэрыторыі Расіі ў Беларусь.

Як раней перадаваў Тэлеграф, 8 кастрычніка 2010 года Эканамічны суд СНД задаволіў хадайніцтва Беларусі і рэкамендаваў Расіі адмяніць пошліны на нафтапрадукты для Беларусі да канчатковага вырашэння пытання праз тры месяцы (да 19 студзеня 2011 года).

Каментуючы рашэнне суда, намеснік міністра фінансаў Расіі Сяргей Шаталаў заявіў, што Расія можа адмяніць экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, што пастаўляюцца ў Беларусь, не раней за 2012 год і пры ўмове ўвядзення адэкватных кампенсацыйных мераў.

Как вам новость?
Головоломки