Суд СНД не можа назваць дату пленуму па нафтапошлінах

30.06.2010 10:52
Архив Редакция

Кіраўнік сакратарыяту Эканамічнага суда СНД Грач'я Сіманян, каментуючы чарговы зварот міністэрства юстыцыі Беларусі, не змог адказаць, калі можа адбыцца пленум па пытанні адмены расійскіх пошлінаў на пастаўляныя ў Беларусь нафтапрадукты. Па яго словах, скліканне пленуму запатрабуе шэрагу ўзгадненняў.

Грач’я Сіманян растлумачыў, што ў пленуме павінны ўдзельнічаць кіраўнікі ўсіх арбітражных (эканамічных ці гаспадарчых судоў) краін-членаў СНД. Рашэнне аб скліканні пленума прымаецца на пасяджэнні калегіі суда, перадае БелаПАН.

Раней міністэрства юстыцыі Беларусі звярнулася ў Эканамічны суд СНД з просьбай як мага хутчэй склікаць пленум для разгляду заявы беларускага ўраду аб прыпыненні спагнання пошлінаў на расійскія нафтапрадукты.

Як паведамляў Тэлеграф, 24 чэрвеня Эканамічны суд СНД прыняў рашэнне разгледзець іск Беларусі да Расіі па пошлінах на нафтапрадукты сёмага верасня. Калегія суда прыйшла да меркавання, што бакі яшчэ не вычарпалі ўсіх магчымасцяў, каб урэгуляваць канфлікт самастойна. Суд рэкамендаваў звярнуцца да прымірэнчы працэдураў.

Эканамічны суд таксама адмовіў у здавальненні хадайніцтва Беларусі аб забароне Расіі спаганяць вывазную мытную пошліну на нафтапрадукты, што пастаўляюцца ў Беларусь, да таго часу, пакуль суд не прыме канчатковае рашэнне па дадзенай спрэчцы.

Как вам новость?
Головоломки