Суд СНД не забараніў Расіі спаганяць нафтапошліны з Беларусі

07.09.2010 15:01
Архив Редакция

Эканамічны суд СНД (ЭС СНД) адмовіў у здавальненні хадайніцтва Беларусі аб увядзенні для Расеі часовай забароны на спагнанне вывазных мытных пошлінаў на нафтапрадукты, што пастаўляюцца ў Беларусь. Такое рашэнне 7 верасня прынята на пасяджэнні Эканамічнага суда СНД у Мінску.

Наступнае пасяджэнне эканамічнага суда адбудзецца 7 кастрычніка 2010 года. Да гэтага часу суд прапанаваў Расіі і Беларусі прыйсці да ўзаемавыгаднага вырашэння спрэчкі ў пазасудовым парадку, перадае БелТА.

Міністр юстыцыі Беларусі Віктар Галаванаў у адказ на рашэнне суда адзначыў, што прымірэнчая працэдура магчымая толькі са згоды абодвух бакоў. Беларусь не давала згоды на рашэнне спрэчкі ў пазасудовым парадку да таго, як будзе разгледжана беларускае хадайніцтва аб увядзенні часовай забароны на спагнанне Расіяй вывазных мытных пошлінаў на нафтапрадукты, што пастаўляюцца ў Беларусь.

Як ужо паведамляў Тэлеграф, Расія прапанавала Беларусі развязаць у пазасудовым парадку спрэчку аб спагнанні вывазных мытных пошлінаў на пастаўляныя з Расіі ў Беларусь нафтапрадукты. З такім хадайніцтвам 7 верасня 7 выступіў расійскі бок на пасяджэнні Эканамічнага суда СНД, прысвечаным правамернасці спагнання Расіяй нафтапошлінаў.

У сваю чаргу, беларускі бок падтрымаў намеры сваіх расійскіх калегаў вырашыць спрэчку ў пазасудовым парадку, аднак умовай для гэтага яны прапанавалі разгледзець хадайніцтва аб увядзенні часовай забароны на спагнанне вывазных мытных пошлінаў на нафтапрадукты, што пастаўляюцца ў Беларусь.

Як паведаміў міністр юстыцыі Беларусі Віктар Галаванаў, Беларусь раней ужо спрабавала вырашыць спрэчку ў пазасудовым парадку, аднак дасягнуць ўзаемавыгаднага рашэння не ўдалося. «Толькі за першае паўгоддзе гэтага года прамая шкода беларускім прадпрыемствам ад спагнаных Расіяй пошлінаў склала каля сямі мільёнаў даляраў», — адзначыў Віктар Галаванаў.

Как вам новость?