Суд СНД прыступае да разгляду "нафтавага" іску Беларусі да РФ

21.04.2010 11:07
Архив Редакция

У сераду, 21 красавіка, калегія Эканамічнага суда СНД разгледзіць іск Беларусі да Расіі з прычыны ўведзеных РФ з першага студзеня 2010 года экспартных пошлінаў на нафтапрадукты. На паседжанні калегія суда павінна вырашыць: прыняць іск беларускага боку ці адмовіць ёй у прыняцці іску, расказалі ў сакратарыяце Эканамічнага суда СНД.

Як удакладнілі ў судзе, Мінск абвінавачвае Маскву ў «парушэнні міжнародных дамваў у рамках СНД і ЕўрАзЭС і міжнародных дамваў паміж Беларуссю і Расіяй, якія прадугледжваюць бяспошлінны гандаль у рэжыме свабоднага гандлю, у тым ліку бяспошлінны гандаль нафтапрадуктамі».

Акрамя пошлінаў на нафтапрадукты Беларусь аспрэчвае і ўводзіны Расіяй пошлінаў на нафтахімічную сыравіну, якая пастаўляецца з РФ.

Па рэгламенце суда, у выпадку прыняцця справы да разгляду вынесенае рашэнне будзе абавязковым да выканання для дзяржавы ці іншага інстытута СНД, у дачыненні да якога яно было вынесена. Акрамя таго, рэгламент дазваляе бакам вырашаць спрэчкі ў пагаджальным парадку, адзначае БелТА.

Як раней перадаваў Тэлеграф, Эканамічны суд СНД атрымаў іскавую заяву Беларусі 26 сакавіка.

МЗС РФ: рашэнне суда СНД па іску Беларусі будзе рэкамендацыйным

У сваю чаргу, у міністэрстве замежных спраў Расіі яшчэ ў канцы сакавіка заявілі, што рашэнне Эканамічнага суда СНД па іску Беларусі адносна пошлінаў на нафтапрадукты не будзе насіць абавязковы характар. «Да гэтага трэба ставіцца спакойна… Ну, а суд — хай суд разбіраецца. Дарэчы, гэты суд выносіць рэкамендацыйныя рашэнні», — адзначыў першы намеснік главы МЗС РФ Андрэй Дзянісаў.

Пры гэтым прадстаўнік расійскага замежнапалітычнага ведамства назваў «звычайным» тое, што Беларусь вырашае пытанне пра збіранне пошлінаў на нафтапрадукты з дапамогай «рычагоў карэктнага вырашэння спрэчак, прынятых у рынкавай эканоміцы».

«Што да сутнасці справы, то гэтае пытанне — прадмет перамоваў між дзвюма краінамі. Увогуле, рашэнне ўжо было знойдзена і зафіксавана ў адпаведных дамовах, падпісаных дзвюма краінамі», — дадаў Андрэй Дзянісаў.

Разам з тым, па словах кіраўніка прэс-службы Эканамічнага суда СНД Уладзіміра Вінніка, рашэнні гэтага суда абавязковыя для выканання ўсімі краінамі Садружнасці.

Как вам новость?
Головоломки