Суд вызваліў актывіста АГП Бандарэнку, які "адседзеў" два гады

22.03.2011 17:19
Архив Редакция

У аўторак, 22 сакавіка, Мінскі гарадскі суд вынес апраўдальны прысуд па справе актывіста Аб'яднанай грамадзянскай партыі Андрэя Бандарэнкі, які абвінавачваецца ў здзяйсненні эканамічных злачынстваў. Падсуднага вызвалілі з-пад варты проста ў зале суда. Апазіцыянер правёў за кратамі амаль два гады.

18 сакавіка ў сваім апошнім слове Андрэй Бандарэнка заявіў, што не вінаваты і ніякіх крадзяжоў, якія ставяцца яму ў віну, не здзяйсняў. Ён папрасіў суд апраўдаць яго, нагадвае сайт АГП.

У 2008 годзе Андрэй Бандарэнка быў прыцягнуты да суда па абвінавачанні ў крадзяжы і махлярстве. Спачатку суд прысудзіў яму сем гадоў пазбаўлення волі, а пасля паўторнага разгляду — шэсць гадоў ўзмоцненага рэжыму. Андрэй Бандарэнка знаходзіўся за кратамі з траўня 2009 года.
 
17 лістапад 2010 Вярхоўны суд вынес пратэст на прысуд Першамайскага раённага суда Мінску ў дачыненні да актывіста АГП. Пасля гэтага прэзідыум Мінскага гарадскога суда прыняў рашэнне аб адмене прысуду і адправіў справу ў Мінскі гарадскі суд на новы разгляд.

Как вам новость?
Головоломки