Судовае пасяджэнне аб закрыцці "Народнай волі" адклалі на месяц

18.05.2011 10:31
Архив Редакция

Папярэдняе судовае пасяджэнне аб закрыцці газеты "Народная воля" адкладзена як мінімум на месяц. Рашэннем Вышэйшага гаспадарчага суда ад 17 траўня разгляд іску міністэрства інфармацыі да газеты прыпынены. Рэдакцыі газеты далі час на абскарджанне апошняга папярэджання, якое справакавала іск аб закрыцці выдання.

Папярэдняе судовае паседжанне па іску мінінфармацыі павінна было адбыцца яшчэ 13 траўня, але было перанесена на 17 траўня ў сувязі з замежнай камандзіроўкай юрыста Гары Паганяйла, перадае «n#####n».

У чацвер, 19 траўня, у Гаспадарчым судзе плануецца разгледзець касацыйную скаргу «Народнай волі» — рэдакцыя просіць адмяніць папярэджанне мінінфармацыі, вынесенае за публікацыю артыкула «Гаворыць і паказвае «Гебельс-ТБ», прысвечаны фільму «Плошча. Жалезам па шкле».

У пачатку чэрвеня юрыст Гары Паганяйла таксама мае намер абскардзіць сам факт вынясення папярэджання. У сувязі з гэтым судовым працэс аб спыненні выдання «Народнай волі» зможа ўзнавіцца не раней за другую дэкаду чэрвеня.

Як раней перадаваў Тэлеграф, у аналагічнай сітуацыі цяпер знаходзіцца газета «n#####n». Вярхоўны гаспадарчы суд Беларусі 11 траўня пастанавіў адкласці судовае разбіральніцтва адносна закрыцця незалежнай газеты «n#####n», пакуль не будзе разгледжана скарга выданні на трэцяе папярэджанне мінінфарма. Папярэдні разгляд справы аб трэцім папярэджанні прызначанае на 18 траўня.

Как вам новость?