Сумоўе з абітурыентамі ВНУ будуць праводзіць мінюст і пракуратура

05.04.2011 13:58
Архив Редакция

З 5 па 30 красавіка беларускія абітурыенты будуць праходзіць прафесійна-псіхалагічнае сумоўе. Праводзіць іх будуць камісіі ВНУ, у якія ўвойдуць выкладчыкі адпаведных кафедраў, псіхолагі і спецыялісты па працы з маладымі людзьмі, прадстаўнікі МЗС, мінінфармацыі, мінюста, мінадукацыі і Генпракуратуры.

Склад камісій будзе ўключаць у сябе таксама супрацоўнікаў Дзяржаўнага мытнага камітэту, Вярхоўнага і Вышэйшага гаспадарчага судоў. Дакумент аб выніках размовы будзе служыць рэкамендацыяй для здачы ўступных экзаменаў. Сумоўі пройдуць у выглядзе размовы камісіі з кожным з абітурыентаў паасобку.

Гэта прадугледжана для выяўлення асобасных і дзелавых якасцяў, а таксама здольнасцяў і матывацыі паступаючых у ВНУ, нагадвае БелТА. Пытанні, на якія трэба адказаць абітурыентам, будуць датычацца каштоўнаснай арыентацыі, інтэлектуальных і арганізатарскіх здольнасцяў, камунікатыўных якасцяў. Так, што паступаючых могуць спытаць, якой грамадскай працай яны займаюцца, папрасіць паведаміць аб сваіх моцных і слабых баках, планах на будучыню, навыках працы ў камандзе, стаўленні да крытыкі.

Как вам новость?
Головоломки