Супраць начальніка мінскага метро ўзбудзілі крымінальную справу

01.04.2010 14:03
Архив Редакция

Маскоўскае РУУС горада Мінска ўзбудзіла крымінальную справу па арт.428 «Службовая халатнасць» Крымінальнага кодэкса Беларусі ў дачыненні да начальніка КУП «Мінскі метрапалітэн» Мікалая Андрэева. На дадзены момант вядзецца следства. Меру спынення ў дачыненні да падазраванага пакуль не абралі.

Мікалай Андрэеў падазраецца ў тым, што ў 2008 годзе з прычыны халатнасці нанёс узначаленаму ім прадпрыемству шкоду ў памеры каля 530 млн. рублёў, паведамляе БелТА.

Яго вінавацяць у тым, што ён шляхам неналежнага выканання службовых абавязкаў, з прычыны нядбайнага стаўлення да службы паўторна склаў дамову з адным з беларускіх ЗАТ і аплаціў за кошт КУП «Мінскі метрапалітэн» пусканаладжвальныя працы, якія праводзіліся падчас замены трох старых стужак эскалатара паміж станцыямі «Купалаўская» і «Кастрычніцкая» на чатыры новыя.

Как вам новость?