Супрацоўнік Мінскай мытні незаконна аформіў 475 машынаў

06.09.2010 11:53
Архив Редакция

Пракуратура Мінскай вобласці прад'явіла абвінавачанне галоўнаму інспектару Маладзечанскага пункту мытнага афармлення Мінскай рэгіянальнай мытні. Па дадзеных пракуратуры, 43-гадовы супрацоўнік мытні незаконна аформіў 475 аўтамабіляў. За гэтую паслугу інспектар атрымаў хабар у памеры 17 тыс. даляраў.

Па звестках пракуратуры, толькі на працягу 2007 года інспектар забяспечыў бесперашкодны і паскораны працэс мытнага афармлення 229 аўтамабіляў УП «Аўтаментар». Машыны прапускаліся за вельмі маленькую плату — усяго па 32 даляры за аўтамабіль. За гэта мытнік атрымаў 7,4 тыс. даляраў, паведамляе «Ежедневник».

У 2008 годзе галоўны інспектар павялічыў кошт сваіх паслуг да 40 даляраў за машыну. На працягу шасці месяцаў 2008 года мытнік забяспечыў пропуск 246 аўтамабіляў і атрымаў за гэта 9,7 тыс. даляраў.

Па дадзеных фактах пракуратурай узбуджаная 10 крымінальных спраў, у рамках якіх мытніку прад’яўлена абвінавачанне ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч.2 арт.430 Крымінальнага кодэксу Беларусі (атрыманне хабару паўторна).

Как вам новость?
Головоломки