Супрацоўнікі міністэрства аховы здароўя 1 снежня публічна здадуць тэст на ВІЧ

30.11.2010 10:35
Архив Редакция

Супрацоўнікі міністэрства аховы здароўя Беларусі ў рамках акцыі "Я здаў тэст на ВІЧ", якая адбудзецца 1 снежня з 11:00 да 12:00 каля міністэрства аховы здароўя і з 13:30 да 14:30 — каля Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта, публічна здадуць тэст на ВІЧ. Пра гэта паведаміў 29 лістапада ў намеснік міністра аховы здароўя — галоўны дзяржаўны санітарны лекар Алег Арнаутаў.

У акцыі прымуць удзел супрацоўнікі Міністэрства аховы здароўя і рэктарата медыцынскага ўніверсітэта. «Мэта акцыі — прыцягненне ўвагі да неабходнасці клопату пра сваё здароўе і здароўе блізкіх», — распавёў Алег Арнаутаў, перадае БелаПАН.

Па інфармацыі Алега Арнаутава, мерапрыемствы, прымеркаваныя да Сусветнага дня барацьбы са СНІДам, пройдуць 1 снежня, у многіх гарадах Беларусі. Гэта розныя моладзевыя акцыі, канцэрты, ток-шоў, фестывалі, спектаклі, інфармацыйна-асветніцкія мерапрыемствы.

Вірус імунадэфіцыту чалавека (ВІЧ), выклікае захворванне — ВІЧ-інфекцыю, апошняя стадыя якой вядомая як сіндром набытага імунадэфіцыту (СНІД).

Как вам новость?
Головоломки