Супрацоўнікам мінскага аэрапорта ўпершыню давялося прымаць роды ў пасажыркі

17.06.2011 09:17
Архив Редакция

У чацвер, 16 чэрвеня, у 18:35 у Нацыянальным аэрапорце Мінск грамадзянка Грузіі нарадзіла дзяўчынку. Жанчына з чатырма іншымі дзецьмі збіралася ляцець у Тбілісі, аднак роды пачаліся яшчэ да пасадкі на борт самалёта. Як адзначылі ў аэрапорце, такая падзея тут адбываецца ўпершыню.

У цяперашні час жанчыну даставілі ў трэцюю гарадскую лякарню Мінску. Па словах лекараў, роды прайшлі паспяхова, перадае БелТА.

Как вам новость?
Головоломки