Сурыкаў: дамоўленасці аб продажы "Беларуськалія" расійцам не выключаны

09.06.2011 14:42
Архив Редакция

Надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў не змог пацвердзіць інфармацыю аб хуткай куплі "Беларуськалія" расійскай кампаніяй "Нафта Масква". "Не магу пацвердзіць, што існуюць нейкія дамовы. Не выключаю, што яны магчымыя", — заявіў расійскі пасол.

«Калі Беларусь вырашыць выставіць на продаж нейкі пакет акцый «Беларуськалія», то я не выключаю, што расійскія калійныя кампаніі таксама могуць паўдзельнічаць у таргах», — цытуе Аляксандра Сурыкава БелТА.

Аляксандр Сурыкаў адзначыў, што прыватызацыя, якая праводзіцца ў цяперашні час у Беларусі, з’яўляецца адным з унутраных рэзерваў для стабілізацыі эканамічнай сітуацыі «без абцяжарвання дзяржаўнага бюджэту». Пасол таксама станоўча адазваўся аб палітыцы стрымлівання коштаў на ўнутраным рынку, якую праводзяць беларускія ўлады.

Як паведамляў Тэлеграф, напярэдадні з’явілася інфармацыя аб тым, што расійская кампанія «Нафта Масква», якую ўзначальвае саўладальнік кампаніі «Уралкалій» Сулейман Керымаў, неўзабаве можа заключыць дамову з беларускімі ўладамі аб куплі 50% + 1 акцыя «Беларуськалія». Паводле крыніцы, сума ўгоды складзе 15 млрд даляраў, зыходзячы з ацэнкі ўсёй кампаніі ў 30 млрд даляраў.

Как вам новость?
Головоломки