Сурыкаў: на мяжы Расіі і Беларусі могуць з'явіцца мытныя пасты

13.06.2010 16:00
Архив Редакция

На беларуска-расійскай мяжы могуць з'явіцца мытныя пасты. Пра гэта заявіў 11 чэрвеня ў Мінску на прэс-канферэнцыі пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў. Па словах расійскага дыпламата, такая сітуацыя можа ўзнікнуць у выпадку недалучэння Беларусі да дамоўленасцяў па Мытным саюзе. 

«Калі Беларусь не падпіша гэты дакумент, то атрымліваецца Мытны саюз дзвюх дзяржаў — Расіі і Казахстана. Па ўсім яго перыметры выбудоўваецца мяжа. Якія далей ўскладненні ўзнікаюць пры пераездзе мытнай мяжы, усім зразумела — гэта санітарныя ўскладненні, ветэрынарныя, мытныя», — сказаў Аляксандр Сурыкаў, паведамляе «Еўрапейскае радыё для Беларусі». 
Расійскі дыпламат адзначыў, што Адзіная мытная тэрыторыя перш за ўсё ствараецца для таго, каб забяспечыць канкурэнтаздольнасць уласнай прадукцыі. «Калі Беларусь апынецца за рысай Мытнага саюза з Расіяй і Казахстанам, будзе вельмі складана захаваць тую сітуацыю, якая была ў саюзе Беларусі і Расіі», — сказаў Аляксандр Сурыкаў. 
Па словах расійскага пасла, у рамках Саюзнай дзяржавы дзейнічаюць мытныя дамоўленасці, аднак, «калі Беларусь не падпіша дакументы па Мытным саюзе, то прыярытэтам Расіі стануць двухбаковыя дамовы, падпісаныя з Казахстанам».

Как вам новость?