Сурыкаў: навагодняй "газавай вайны" з Беларуссю не будзе

07.09.2010 14:42
Архив Редакция

Амбасадар Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў выказаў меркаванне, што суседнія дзяржавы змогуць пазбегнуць новай "газавай вайны" напярэдадні 2011 года. Пры гэтым расійскі дыпламат прызнаў, што існуе жаданне беларускага боку знізіць кошт газу ў 2011 годзе. "Калі ёсць жаданне пагаварыць — можна пагаварыць, але праблемаў і разыходжанняў не існуе", — сказаў Аляксандр Сурыкаў.

Расійскі пасол таксама ўдакладніў, што Беларусь аплочвае пастаўляны ёй расійскі газ у адпаведнасці з кантрактам. «Кантракты па газе паміж «Газпромам» і «Белтрансгазам» падпісаныя ў 2007 годзе на пяцігадовы перыяд, уключаючы 2011 год», — сказаў Аляксандр Сурыкаў, перадае РИА «Новости».

«Ідуць размовы пра роўнапрыбытковасць, але я сабе пакуль слаба ўяўляю, што гэта такое», — дадаў дыпламат.

Як раней паведамляў Тэлеграф, у чэрвені 2010 года паміж Масквой і Мінскам разгарэлася газавая спрэчка. «Газпром» абмяжоўваў пастаўкі газу, заявіўшы, што Беларусь вінная каля 190 мільёнаў даляраў. Мінск прасіў даць два тыдні для аплаты, але газавы холдынг запатрабаваў неадкладна разлічыцца. Раніцай 24 чэрвеня «Газпром» паведаміў, што Беларусь пагасіла доўг і пастаўкі газу адноўленыя ў поўным аб’ёме.

Как вам новость?
Головоломки