Сурыкаў: перамовы па КамАЗе і МАЗе "выходзяць пакуль не вельмі"

27.04.2011 16:30
Архив Редакция

Беларусь стварае міжведамасную працоўную групу, якая зоймецца падрыхтоўкай прапаноў па стварэнні расійска-беларускага холдынгу "Расбелаўта" (МАЗ-КамАЗ). Адпаведнае распараджэнне беларускага прэм'ера Міхаіла Мясніковіча № 53р было падпісана 25 красавіка 2011 года. Аднак па словах амбасадара Расіі ў Беларусі Александра Сурыкава, у перамовах паміж бакамі "выходзіць пакуль не вельмі".

«У першую чаргу, пабойваюцца беларускія партнёры. Баяцца, што купім і знясем. У расійскага бізнэсу таксама ёсць асцярогі: увойдзем, заплацім, а яны ўвядуць «залатую» акцыю», — цытуе расійскага дыпламата АФН.

Паводле слоў Аляксандра Сурыкава, праблема не толькі ў перасцярогах. Расійскі бок прапануе аб’яднаць МАЗ з КамАЗам у адну кампанію, у якой беларускаму боку будзе належаць 25% акцый. Беларускі бок бачыць магчымым аб’яднанне на ўмовах холдынгу, якім бакі будуць валодаць на парытэтных пачатках (50 на 50).

Как вам новость?
Головоломки