Сурыкаў: Расія не фінансуе беларускую апазыцыю

11.06.2010 14:15
Архив Редакция

Афіцыйна Расія ніколі не падтрымлівала беларускую апазіцыю і не ўдзельнічала ў яе справах, ведаючы сітуацыю ў Беларусі. Пра гэта 11 чэрвеня заявіў на прэс-канферэнцыі ў Мінску амбасадар Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў, каментуючы інфармацыю шэрагу беларускіх СМІ аб тым, што расійскія бізнэсоўцы нібыта фінансуюць беларускую апазыцыю і грамадзянскую кампанію "Гавары праўду!".

«З пункту гледжання ўдзелу Расіі ў справах беларускай апазіцыі я не магу пацвердзіць, што гэта праўда», — цытуе расійскага дыпламата РИА «Новости».

Разам з гэтым, Аляксандр Сурыкаў не выключае таго, што прадстаўнікі беларускай апазіцыі бываюць у Маскве і маюць кантакты з расейскімі партыямі. Па словах расейскага дыпламата, у Расеі таксама «ёсць розныя партыі, у тым ліку і апазіцыйныя, і не выключана, што беларускія прадстаўнікі апазіцыі наведваюць гэтыя партыі».

«Прадстаўнікі ўлады Беларусі маглі б выкарыстоўваць і абяртаць сабе на дапамогу намер беларускай апазыцыі, а не казаць, што ў фінансаванні беларускай апазіцыі ёсць расейскі ці польскі след», — лічыць Аляксандр Сурыкаў.

Сурыкаў: Расія не бачыць альтэрнатывы Лукашэнку на беларускім полі

Адказваючы на пытанні журналістаў аб тым, ці падтрымае Расія беларускага лідара на будучых выбарах, пасол Расіі ў Мінску заявіў, што Масква не бачыць альтэрнатывы Аляксандру Лукашэнку на пасадзе прэзыдэнта Беларусі.

«Мы пакуль не бачым нічога іншага на гэтым полі», — сказаў Аляксандр Сурыкаў, дадаўшы, што Расія аказвае прэзідэнту Беларусі падтрымку і не дазваляе сабе рэзкіх выказванняў супраць Беларусі і просіць да сябе такога ж стаўлення.

«Нягледзячы на расейскую падтрымку, Лукашэнка не з’яўляецца прарасійскім прэзідэнтам», — адзначыў расійскі дыпламат. «Мы разумеем, што Аляксандр Рыгоравіч — прэзідэнт Беларусі, суверэннай дзяржавы, і не можа быць прарасійскім, праамерыканскім праўкраінскім прэзідэнтам», — дадаў Аляксандр Сурыкаў.

Как вам новость?