Сурыкаў: Расія не спрабуе купіць Лукашэнку

31.03.2010 17:19
Архив Редакция

Надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Расійскай Федэрацыі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў заявіў на прэс-канферэнцыі ў Мінску, што Расія не збіраецца купляць пазіцыю прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў сферы двухбаковых адносін. "Мы нічога купляць не збіраемся, але дапамагаць Беларусі будзем. У выпадку цяжкай сітуацыі заўсёды будзем падтрымліваць Беларусь, у тым ліку гэта тычыцца крэдытаў і іншых дзеянняў", — падкрэсліў дыпламат.

Аляксандр Сурыкаў таксама адзначыў, што расійскі бок не мае ніякіх імперскіх амбіцый у дачыненні да Беларусі. «Першапачаткова ў Расіі захавалася вызначаная пераемнасць ад СССР у плане паставак энерганосьбітаў суседняй рэспубліцы. «Мы разумелі, што нашы субраты (як і мы самі) перажывалі цяжкі перыяд пераходу да незалежнасці. Але ў 2006 годзе мы вырашылі, што пара пераходзіць да раўнапраўных узаемавыгадных партнёрскіх адносін на рынкавай аснове», — нагадаў амбасадар.

«Мы вядзём гаворку пра ўзаемавыгадныя рынкавыя адносіны і пры гэтым заўсёды дамаўляемся з Беларуссю пра адмысловыя пераходныя перыяды. Напрыклад, такі перыяд на 2007-2011 гады быў прадугледжаны для прыроднага газу. Ды і тое, нават па заканчэнні гэтага перыяду кошт на газ для Беларусі будзе складаць мінус 30% экспартнай пошліны», — распавёў Аляксандр Сурыкаў.

Сурыкаў: Расія не збіраецца будаваць беларускую АЭС з Кітаем

Па словах надзвычайнага і паўнамоцнага амбасадара Расійскай Федэрацыі ў Беларусі, Расія не збіраецца будаваць АЭС у Беларусі сумесна з Кітаем, паведамляе БелТА.

«Калі беларускі бок прапануе, каб гэты праект суфінансавалі кітайцы, дык мяркую, што Расія адмовіцца ў ім удзельнічаць. Справа ў тым, што ў расійскіх спецыялісты ёсць свае сакрэты ў гэтай галіне, інавацыі, якімі яны не хацелі б дзяліцца з маладымі кітайскімі фірмамі», — растлумачыў прадстаўнік Расіі ў Мінску.

Сурыкаў: Расія цалкам падтрымлівае развіццё адносін Беларусі з Венесуэлай

Аляксандр Сурыкаў паведаміў, што Расіі імпануе развіццё цесных адносін Беларусі з Венесуэлай. Дыпламат падкрэсліў, што расійскі бок цалкам падтрымлівае такія дзеянні Беларусі.

«Мы нічога не бачым заганнага ў развіцці цесных сувязяў Беларусі з Венесуэлай. Бо Расія таксама дыверсіфікуе свой экспарт і імпарт. І выдатна, што тое ж самае робіць Беларусь. У сутнасці, гэта ж нашае сумеснае з Беларуссю выйсце на новыя рынкі. Да прыкладу, шматлікія тавары беларускага машынабудавання ўтрымоўваюць расійскія камплектуючыя», — сказаў амбасадар.

Аднак, па словах Аляксандра Сурыкава, пастаўкі буйных партый нафты з Венесуэлы ў Беларусь зменяць паліўна-энергетычны баланс краіны, што можа прывесці да перагляду ўмоў пастаўкі расійскай нафты ў Беларусь.

Сурыкаў не выключае захаванне ранейшага рэжыму ўвозу ў МС аўтамабіляў фізасобамі

Надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Расійскай Федэрацыі ў Беларусі заявіў таксама, што расійскі бок не выключае захавання пасля першага ліпеня 2010 года ранейшага рэжыму ўвозу ў Мытны саюз Беларусі, Расіі і Казахстана легкавых аўтамабіляў фізічнымі асобамі.

«Было падлічана, што падвышэнне пошлін на ўвоз легкавых аўтамабіляў нанясе ўдар па насельніцтве, які ацэньваецца ў 200 млн. даляраў», — адзначыў Аляксандр Сурыкаў.

Амбасадар падкрэсліў, што ранейшы рэжым увозу легкавых аўтамабіляў фізасобамі ў Беларусь можа быць захаваны нават у рамках Мытнага саюза, пакуль у Беларусі не будзе створана паўнавартасная зборачная вытворчасць легкавых аўтамабіляў.

Сурыкаў: працэсы саюзнай інтэграцыі Беларусі і Расіі не згортваюцца

Па меркаванні амбасадара, казаць пра тое, што працэсы саюзнай інтэграцыі Беларусі і Расіі згортваюцца, прынамсі рана. «У наш час ствараецца эканамічная база для магчымасці здзяйснення ў будучыні крокаў палітычнай інтэграцыі», — адзначыў Аляксандр Сурыкаў.

«Я разумею, што і з вашага, і з нашага боку існуюць некаторыя крыўды. Але ў нас няма выбару рухацца нейкім іншым шляхам. Мы пакуль не канкурэнтаздольныя, на еўрапейскіх рынках нас ніхто не чакае. А калі казаць пра азіяцкія, амерыканскія рынкі, дык з гэтым таксама маса складанасцяў. Гэтыя рынкі ўжо шмат у чым засвоены іншымі», — заявіў амбасадар.

«У наш час трэба думаць, як далей развіваць сумесны бізнэс на карысць дзвюх дзяржаў», — сказаў дыпламат.

Как вам новость?
Фото и видео

«Поймал «крокодила» — На Гродненщине рыбак выловил щуку весом более 12 кг

В украинском Днепре ракета попала в жилую пятиэтажку. Есть погибшие

МВД показало кадры контртеррористических учений в Минске по сценарию теракта в Crocus City Hall

«Хозяин хотел 1,5 миллиона долларов» — Белорус показал «непокорённый» домик в Минске

«Инженерная мысль на высоте» — В TikTok показали старинный деревенский ключ. Как им пользоваться?

«Они там круглые сутки плавают?» — Часы из синхронисток в израильском аэропорту покорили соцсети

«Чем пичкают?» — Парень спросил в TikTok, что не так с купленной курицей. Но белорусов удивила не она

В США побили мировой рекорд по танцам на пуантах — одновременно станцевали 353 балерины

«Яша, тебя ничего не смущает?» — Брестчанин показал в ТикТоке «позор всех аистов». Но белорусы не согласились

В Индонезии впервые за 22 года проснулся вулкан Руанг – сотни людей эвакуировали

В ГАИ показали, как в Витебске легковушка сбила на переходе 9-летнего мальчика

«Белорусская Голландия» — В TikTok показали поле из тюльпанов на Брестчине. Пользователи не поверили

«Звучит как болезнь» — В TikTok посоветовали белорусам есть этот редкий гриб. А может, не стоит?

Лук, грибочки и экскаватор. Вот как готовит завтрак заведующий машинно-тракторным парком

Головоломки