Сурыкаў: Расія пакуль не гатовая адмяняць нафтапошліны

11.06.2010 12:38
Архив Редакция

Амбасадар Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў заявіў, што Масква "не гатовая на першым этапе дэмантажаваць мытныя пошліны на нафту і нафтапрадукты". "Ісці на беспадстаўнае павелічэнне паставак нафты ў Беларусь у нас жадання няма", — падкрэсліў расійскі дыпламат, каментуючы візіт прэзідэнта Беларусі ў Маскву 11 чэрвеня.

Па словах Аляксандра Сурыкава, паводле падпісаных у студзені дакументах, Расія паставіць у Беларусь бяспошлінна 6,3 млн. тон нафты для «стопрацэнтнага забеспячэння ўнутраных патрэбаў Беларусі», аднак у пратаколе ёсць пункт аб тым, што гэтыя аб’ёмы можна перагледзець у верасні 2010 года, перадае БелаПАН.

Разам з тым, расійскі амбасадар не выключыў, што калі Беларусь не далучыцца да Мытнага кодэксу Мытнага саюза з першага ліпеня, то мытны рэжым на беларуска-расійскай мяжы можа ўскладніцца, паведамляе БелТА.

Як раней паведамляў Тэлеграф, менавіта для ўладаў Беларусі адмена расійскіх вывазных пошлінаў на нафту і нафтапрадукты з’яўляецца галоўнай умовай для ратыфікацыі дакументаў Мытнага саюза, якія дазволяць запусціць яго ў поўным аб’ёме з першага ліпеня. Масква ж прапануе Мінску падпісаць Мытны кодэкс з выняткамі па самым адчувальным пытаннях.

Как вам новость?
Головоломки