Сурыкаў: Расія ўсё яшчэ гатовая даць Беларусі крэдыт на АЭС

11.06.2010 15:39
Архив Редакция

Расія не гатовая фінансаваць будаўніцтва «горада атамшчыкаў» будучай беларускай атамнай станцыі, але крэдыт на будаўніцтва самой АЭС выдасць. Пра гэта 11 чэрвеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску заявіў пасол Расіі ў Мінску Аляксандр Сурыкаў. "Аднак, і гэтае пытанне можна далей абмяркоўваць", — падкрэсліў расійскі дыпламат.

Па словах Аляксандра Сурыкава, расійскі бок па-ранейшаму гатовы даць Беларусі крэдыт на будаўніцтва энергаблокаў будучай АЭС і інфраструктуры для іх функцыянавання.

«Расія гатовая была выдаць, і цяпер гатовая выдаць крэдыт на будаўніцтва атамнай станцыі ў аб’ёме роўным будаўніцтву энергаблока плюс ўсёй інфраструктуры, якая забяспечвае яго працу — гэта развіццё сетак, шляхоў», — цытуе расійскага пасла ПРАЙМ-ТАСС.

Гаворачы аб магчымых тэрмінах падпісання расійска-беларускага міжурадавага пагаднення аб супрацоўніцтве ў збудаванні АЭС у Беларусі, Аляксандр Сурыкаў адзначыў, што «Беларусь унутрыдзяржаўнымі працэдурамі атрымала права на яго падпісанне».

Расійскі дыпламат таксама дадаў, што па праекце пагаднення ідуць яшчэ дэбаты паміж энергетычнымі ведамствамі. «Дэбаты звязаныя са звычайнай справай, якая ўзнікае пасля заканчэння будаўніцтва — як быць з будучым электраэнергіі, — растлумачыў Аляксандр Сурыкаў. — Як сістэматызаваць намаганні двух энергетычных ведамстваў, каб потым на рынку не ставіць палкі ў колы. Вось і ўсё пытанне, па якім трэба дамовіцца».

Как вам новость?
Головоломки