Сурыкаў: РФ не будзе мяняць ўмовы паставак нафты і газу ў Беларусь

07.12.2010 14:15
Архив Редакция

Беларуска-расійскія дамоўленасці аб пастаўках нафты і газу ў Беларусь на 2011 год застаюцца ў сіле. Аб гэтым заявіў 7 снежня амбасадар Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў. "Расійскі бок пакуль заяўляе цвёрдае выкананне кантракту", — сказаў расійскі дыпламат.

«Што тычыцца жадання беларускага боку атрымліваць расійскія вуглевадароды танней, то яно зразумелае, аднак ёсць умовы двухбаковых дамоўленасцяў і іх варта выконваць. Калі афіцыйны Мінск будзе прытрымлівацца ўмоваў кантракту, то праблем з пастаўкай расійскага газу або нафты ні пад Новы год, ні ў 2011 годзе не павінна ўзнікнуць», — цытуе Аляксандра Сурыкава ІА «REGNUM-Беларусь».

У той жа час ідзе далейшая прапрацоўка пагадненняў па стварэнні Адзінай эканамічнай прасторы (АЭП), у рамках якой беларускаму боку ўдасца дамагчыся зніжэння кошту на пастаўкі вуглевадародаў у рэспубліку. Аляксандр Сурыкаў акцэнтаваў увагу на тым, што падпісанне і ратыфікацыя дакументаў па АЭП «можа дэмантажаваць нафтавыя пошліны, зняць іх з усяго аб’ёму нафты».

У цяперашні час, па словах дыпламата, умовы паставак расійскай нафты ў Беларусь дакладна агавораны і дакументальна замацаваныя: «У нафтавай сферы ў нас дзейнічае пратакол, абодва бакі пацвердзілі жаданне не выходзіць з яго, і ён пакуль дзейнічае на 2011 год».

Пры гэтым Аляксандр Сурыкаў адзначыў, што аналагічным чынам вырашаюцца пытанні паставак і расійскага газу ў Беларусь. «Ёсць кантракт на яго пастаўку ў 2011 годзе, умовы якога Расія мае намер выконваць», — сказаў расійскі дыпламат, дадаўшы, што «абодва бакі працуюць над тэмай аднолькавага выхаду на роўнадаходныя цэны па газе ў 2015 годзе».

Как вам новость?
Головоломки