Сурыкаў: у 2011 годзе газ для Беларусі падаражэе на 10%

23.09.2010 08:50
Архив Редакция

Надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Расіі ў Мінску Аляксандр Сурыкаў заявіў, што Беларусь у параўнанні з 2010 годам у 2011 годзе чакае павышэння коштаў на расійскі газ на 10%. "Чаго тут прагназаваць, калі падпісаны кантракт паміж "Газпромам" і "Белтрансгазам" яшчэ ў 2007 годзе на пастаўку газу ў Беларусь да 2011 года ўключна", — нагадаў дыпламат.

Па словах пасла Расіі, у дадзеным дакуменце «абсалютна вызначаны парадак падыходу да цаны на 2011 год». «Кошт у параўнанні з 2010 годам можа змяніцца на 10% у бок павелічэння», — сказаў Аляксандр Сурыкаў, перадае БелТА.

Пры гэтым расійскі дыпламат выказаў здзіўленне з нагоды таго, што цяпер у якасці магчымай цаны называецца сума ў «250 даляраў, ці там невядома колькі даляраў» за тысячу кубаметраў.

«Цяперашні кошт у трэцім квартале складае 194 даляры за тысячу кубаметраў. І калі зыходзіць ад яго, то дадайце 10% — вось усё, што можа быць», — сказаў на заканчэнне расійскі амбасадар.

«Такі кантракт існуе. І я так разумею, што бакі пасля нейкіх трэнняў па гэтым пытанні ўсё-ткі прыйшлі да таго, што кантракт павінен няўхільна выконвацца», — дадаў Аляксандр Сурыкаў.

Как вам новость?
Головоломки