Сурыкаў: у Расіі няма прычын адмовіць Беларусі ў крэдыце

21.04.2011 13:49
Архив Редакция

У Расіі няма ніякіх прычын адмовіць Беларусі ў атрыманні крэдыту. Пра гэта заявіў 21 красавіка амбасадар Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў. "У цяперашні час бакі абмяркоўваюць тэхнічныя пытанні прадстаўлення Беларусі крэдыту з Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС", — удакладніў дыпламат.

«Адзіная ўмова Расіі — пазычанні, якія ажыццяўляюцца, павінны паслужыць на карысць развіцця (Беларусі) і на зніжэнне дэфіцыту плацёжнага балансу», — цытуе Аляксандра Сурыкава БелТА.

Як ужо перадаваў Тэлеграф, Беларусь звярнулася да ўрада Расіі і ў Антыкрызісны фонд ЕўрАзЭС за атрыманнем крэдытаў на агульную суму ў тры мільярды даляраў. Нядаўна міністр фінансаў РФ Аляксей Кудрын паведаміў, што перамовы па ўмовах фінансава-крэдытнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Расіяй могуць быць завершаны на працягу месяца.

Как вам новость?