Сурыкаў: "вар'яцкага" росту коштаў на газ для Беларусі не будзе

23.12.2010 15:26
Архив Редакция

"Вар'яцкага" росту коштаў на газ для Беларусі ў 2011 годзе не чакаецца. Пра гэта заявіў пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў 23 снежня ў Мінску на прэс-канферэнцыі. "У тым, што тычыцца коштаў на газ, расійскі бок прытрымліваецца кантракту, падпісанага ў 2006 годзе. Кошты на газ — штоквартальныя. Пакуль я не прадбачу "вар'яцкага" росту", — сказаў расійскі дыпламат.

Пры гэтым Аляксандр Сурыкаў адзначыў, што кошты могуць падняцца не больш, чым на 10%. Разам з тым дыпламат лічыць, што ў далейшым можа ўзнікнуць небяспека іх росту праз падвышэнне сусветных коштаў на нафту, якія ўвязваюцца з газам.

«Нафта, на жаль для эканомікі, спекулятыўна пачала больш хутка развівацца ў цэнах, чым меркавалася. За ёй следам цягнецца газ. Вось тут, напэўна, нейкія перамовы павінны ісці, і я не выключаю, што яны ідуць паміж энергетычнымі блокамі беларускага і расійскага ўрадаў аб магчымым зніжэнні коштаў на газ у 2011 годзе ў выпадку зашкальвання коштаў на нафту», — цытуе Аляксандра Сурыкава БелТА.

Пры гэтым расійскі амбасадар у Беларусі пацвердзіў, што Крэмль прытрымліваецца выканання існага газавага кантракту. Галоўнай жа задачай, па словах расійскага дыпламата, з’яўляецца падрыхтоўка кантракту на 2012-2015 гады. «Што больш выгадна — доўгатэрміновы кантракт або выхад на спотавыя рынкі — мы не супраць», — сказаў Аляксандр Сурыкаў.

Сурыкаў: Масква гатовая пастаўляць Мінску неабходную колькасць нафты

Акрамя таго, расійскі дыпламат паведаміў, што Расія гатова пастаўляць у Беларусь неабходную колькасць нафты. «Гэта справа, ужо мала залежыць ад Расіі, — адзначыў Аляксандр Сурыкаў. — Гэта пажаданне беларускага боку: якіх пастаўшчыкоў ён хоча мець па балансе і колькі хоча мець расійскай нафты. Колькі ў нас ёсць свабоднай нафты — мы яе аддамо, калі ласка», перадае РИА «Новости».

Расійскі амбасадар нагадаў, што ў адпаведнасці з дасягнутымі дамоўленасцямі Беларусь будзе вяртаць у расійскі бюджэт 100% экспартных пошлін на нафтапрадукты, рэалізаваныя на знешнім рынку. Паводле яго слоў, Беларусь таксама будзе вяртаць 100% пошлінаў у выпадку перапродажу сырой нафты.

«Гэта значыць, усё залежыць ад беларускага боку. Я не бачу сур’ёзнага напружання па балансе пасля падпісання пагадненняў у рамках Мытнага саюза і АЭП», — рэзюмаваў Аляксандр Сурыкаў.

Как вам новость?
Головоломки