Сусветны банк: палова эканомікі Беларусі знаходзіцца ў ценю

22.07.2010 09:39
Архив Редакция

Эксперты Сусветнага банка прааналізавалі сітуацыю з ценявым зваротам ў эканоміцы 151 краіны свету ў перыяд з 1999 па 2007 год. Аўтары адпаведнага дакладу прыйшлі да высновы, што ў Беларусі нелегальны бізнэс складае 49,8% ВУП, і яна займае па гэтым паказчыку 136-е месца.

Самы ж высокі ўзровень ценявой эканомікі, па дадзеных СБ, назіраецца ў Грузіі, дзе гэты паказчык складае 68,8% ВУП. На другім і трэцім месцах размясціліся Балівія і Азербайджан (68,1% і 63,3% ВУП адпаведна), перадае «Газета.ru».

Самы ж нізкі ўзровень ценявой эканомікі назіраецца ў Швецыі — 8,6% ВУП, у ЗША — 8,8% ВУП і ў Аўстрыі — 9,8% ВУП.

Сярод суседзяў Беларусі горш за ўсё сітуацыя ідзе ва Украіне (54,9% ВУП і 145-е месца). У Латвіі ўзровень ценявой эканомікі складае 41,6% ВУП (109-е месца ў рэйтынгу), а ў Літве — 31,9% ВУП (64-е месца).

У цэлым узровень ценявой эканомікі ў свеце павялічваецца, канстатуюць эксперты СБ: калі ў 1997 годзе ён складаў 32,9% ВУП, то ўжо ў 2007 годзе вырас да 35,5% ВУП. Прычым падзенне удзельнай вагі нелегальнага бізнэсу зафіксавана толькі ў 11 краінах.

Как вам новость?
Головоломки