Сусветны банк працягне дыялог па прыватызацыі ў Беларусі

15.09.2010 09:57
Архив Редакция

Найбуйнейшая міжнародная фінансавая арганізацыя Сусветны банк мае намер працягнуць дыялог па пытаннях прыватызацыі ў Рэспубліцы Беларусь. З гэтай мэтай з афіцыйным візітам у Мінск прыбыла група экспертаў банка на чале са старэйшым эканамістам СБ Андрэа Даль Оліа. Пра гэта паведамілі ў Дзяржаўным камітэце па маёмасці Рэспублікі Беларусь.

Як распавялі ў Дзяржкамітэце па маёмасці, спецыялісты СБ і кіраўніцтва ДКІ Беларусі правядуць серыю тэхнічных сустрэчаў, падчас якіх абмяркуюць аспекты стварэння прававой і інстытуцыйнай асноваў для прыватызацыі ў Беларусі.

Акрамя таго, для забеспячэння адпаведнасці прадстаўленых Сусветным банкам матэрыялаў, якія улічваліся дагэтуль, прадстаўнікі СБ вывучаць прынятыя ў Беларусі закон і падзаконныя акты па прыватызацыі.

Как вам новость?
Головоломки