Сусветны банк: у Беларусі даход вышэйшы за сярэдні

11.04.2011 16:13
Архив Редакция

Беларусь адносіцца да дзяржаў, узровень даходаў насельніцтва якіх перавышае сярэдні паказчык. Пра гэта гаворыцца ў "Дакладзе аб сусветным развіцці — 2011", падрыхтаваным Сусветным банкам. У гэтых краінах вызначаны мінімум складае 3,946 тыс. даляраў на чалавека на год, максімум — 12,195 тыс. даляраў.

З постсавецкіх краін у гэтай групе аказаліся Азербайджан, Казахстан, Літва і Расія. У лік жа краін, дзе сярэдні гадавы даход перавышае 12,196 тыс. даляраў, увайшлі Латвія і Эстонія. Дакладныя дадзеныя па кожнай краіне ў дакладзе не прыводзяцца, перадае ПРАЙМ-ТАСС.

Большасць статыстычных дадзеных дакладу ўзятыя за перыяд з канца 1990-х гадоў па 2009 год.

Як паведамляў Тэлеграф, Беларусь у 2010 годзе займала трэцяе месца ў СНД па ўзроўні заработнай платы. Пра гэта 6 красавіка распавяла на прэс-канферэнцыі начальніца ўпраўлення статыстыкі ўзроўню жыцця насельніцтва і абследавання хатніх гаспадарак Нацыянальнага статыстычнага камітэту Беларусі Іна Канашонак. Паводле яе слоў, у 2010 годзе зарплата склала 414 даляраў у эквіваленце.

Как вам новость?
Головоломки