Сусветны банк выдзеліць Беларусі пазыку на 30 млн. даляраў

29.09.2010 15:32
Архив Редакция

Сусветны банк выдзеліць дадатковую пазыку для Беларусі ў памеры 30 млн. даляраў на праект "Рэабілітацыя раёнаў, пацярпелых у выніку катастрофы на Чарнобыльскай АЭС". Тэрмін пагашэння крэдыту складае 15 гадоў, уключаючы адтэрміноўку выплаты на тры гады. Рэалізацыя праекту пачнецца ў 2011 годзе і зойме тры гады, паведамілі ў прадстаўніцтве Сусветнага банка ў Беларусі.

Праект прадугледжвае прадстаўленне энергаэфектыўных і надзейных паслуг па ацяпленні і гарачага водазабеспячэння для жыхароў раёнаў Берасцейскай, Гомельскай і Магілёўскай абласцей, якія пацярпелі ў выніку чарнобыльскай катастрофы, перадае БелТА.

Розныя мерапрыемствы ў рамках ухваленай ў 2006 годзе першапачатковай пазыкі ў памеры 50 млн. даляраў былі рэалізаваны ў 205 школах, лякарнях і дзіцячых садах Беларусі. У гэтых установах удасканалілі асвятленне, ацяпленне, замянілі вокны і дзверы, прынялі іншыя меры па павышэнні энергаэфектыўнасці. Акрамя таго, 2,9 тыс. жылых дамоў падключылі да сістэмы газазабеспячэння.

«Нашы эксперты толькі што вярнуліся з Беларусі. Мы бачылі пераабсталяваныя ў рамках праекту школы і жылыя дамы, размаўлялі з непасрэднымі атрымальнікамі паслуг. Настаўнікі і бацькі адзначалі значнае скарачэнне пропускаў заняткаў праз тэмпературы ў памяшканнях», — заявіў кіраўнік праектнай групы Сусветнага банка Пека Салмінен.

«Вынікі натхняюць, і мы рады правесці аналагічныя паляпшэнні на дадатковых аб’ектах і павысіць ўзровень паслуг і камфорту для большай колькасці людзей, якія пацярпелі ў выніку чарнобыльскай аварыі», — дадаў прадстаўнік СБ.

Как вам новость?