Суздальцаў: Беларусь ніколі не выйдзе з Мытнага саюза

01.06.2010 10:44
Архив Редакция

Расійскі палітолаг Андрэй Суздальцаў лічыць, што Беларусь ніколі не адмовіцца ад удзелу ў Мытным саюзе. А адсутнасць 28-29 траўня ў Пецярбургу беларускага прэм'ер-міністра Сяргея Сідорскага, дзе праходзіла сустрэча прэм'ераў краін-удзельніц Мытнага саюза, па словах расійскага эксперта, дэманструе жаданне Беларусі ігнараваць працэс уступлення ў Мытны саюз, калі Расія і надалей не будзе датаваць Беларусь.

Расійскі палітолаг Андрэй Суздальцаў лічыць, што Беларусь ніколі не адмовіцца ад удзелу ў Мытным саюзе. А адсутнасць 28-29 траўня ў Пецярбургу беларускага прэм’ер-міністра Сяргея Сідорскага, дзе праходзіла сустрэча прэм’ераў краін-удзельніц Мытнага саюза, па словах расійскага эксперта, дэманструе жаданне Беларусі ігнараваць працэс уступлення ў Мытны саюз, калі Расія і надалей не будзе датаваць Беларусь.

«Гэта вельмі нягеглае, дзіцячае рашэнне праблемы, — сказаў Андрэй Суздальцаў. — Шантаж — гэта не вырашэнне праблемаў краіны. Рашэнне праблемаў кіруючага класа — магчыма. Кіруючай вярхушкі — так. Але не рашэнне праблемаў краіны. Седзячы дома і дэманструючы гонар, праблемы рэспублікі не вырашыць. Ужо загубілі Саюзную дзяржаву. І калі цяпер Беларусь будзе займацца знішчэннем Мытнага саюза, яна застанецца адна. У поўнай ізаляцыі. Што называецца — закусвайце бусламі».

Па словах расійскага эксперта, складваецца ўражанне, што «беларускае кіраўніцтва цвёрда ўпэўнена ў тым, што яго праблемы вельмі турбуюць расійскае кіраўніцтва». «А гэта зусім не так — расійскае кіраўніцтва беларускія праблемы не хвалююць ў прынцыпе. У іх хапае сваіх праблемаў. Мабыць, у Беларусі лічаць, што калі Сідорскі не паехаў на сустрэчу з Пуціным, то Расія будзе моцна засмучаная. Не! Расія, акурат, палічыць, што ў Беларусі скончыліся праблемы, у вырашэнні якіх можа паўдзельнічаць Расія і ўсё нармальна», — сказаў Андрэй Суздальцаў, перадае Euramost.org.

«Вось Лукашэнка напярэдадні гэтай сустрэчы ў сваім выступе сказаў, што ў Беларусі эканамічны рост ідзе, гіганцкі бум ўпаў на беларускую эканоміку і ўсё страшна ў краіне развіваецца. Што Беларусь — гэта такі новы еўрапейскі тыгр. Можа, і Сідорскі лічыць — навошта сустракацца з сыравінным прыдаткам, адсталай Расіяй. Напэўна, Беларусі Расія больш не патрэбная», — адзначыў расійскі палітолаг.

Па словах Андрэя Суздальцава, Беларусь займаецца рашэннем галоўнай сваёй праблемы — энергарэсурсаў. «У яе няма грошай на куплю расійскіх энерганосьбітаў. І крэдытная лінія МВФ таксама скончылася. Але Беларусь ніколі і не хацела марнаваць грошы МВФ на куплю расійскіх энерганосьбітаў. У разуменні беларускага палітычнага класу Расія — гэта дойная карова. Яна абавязаная пастаўляць газ і нафту так, як лічыць Беларусь», — сказаў расійскі спецыяліст.

Суздальцаў: для Расіі больш цікавы Казахстан, чым Беларусь

Андрэй Суздальцаў прывёў у прыклад выпадак з аплатай Беларуссю расійскага газу. «Выпадак з аплатай за газ, калі Беларусь сама сабе паставіла тую цану, якую захацела, добра гэта дэманструе. Стаўленне да Расіі жахлівае — як да калоніі, якую выспяткамі можна ставіць на месца», — падкрэсліў расійскі палітолаг.

Што тычыцца таго, ці будзе рэакцыя расійскага прэм’ера Уладзіміра Пуціна на «непрыезд» Сідорскага, то расійскі эксперт не выключае гэтага. Разам з тым, Андрэй Суздальцаў лічыць, што для Расіі больш цікавы Казахстан.

«Калі Беларусь думае, што ў гэтым шоў — Мытны саюз — яна з’яўляецца цьвіком праграмы, то яна памыляецца. Мы вядома разумеем, што свет пачынаецца з Мінску. Што кожную раніцу кідаюцца да тэлевізара Пуцін, Абама, Меркель і пытаюцца:«Што сказаў сёння Лукашэнка?» Гэтак жа, як яны цікавяцца пастаянна, што адбываецца ў Паўночнай Карэі», — сказаў расійскі эксперт.

«Не трэба забываць, што свет шырэйшы і большы. Праз крыху больш як 400 дзён пачынае працаваць першая чарга «Нордстрыма ». Праз 600 дзён пачынае працаваць першая чарга БТС-2. Няма Беларусі на карце Еўропы», — рэзюмаваў Андрэй Суздальцаў.

Как вам новость?
Головоломки