Суздальцаў: Расія хоча пазбавіць Беларусь транзіту

20.07.2010 12:05
Архив Редакция

Кіраўніцтва Расіі расчаравалася ў прэзідэнце Беларусі Аляксандры Лукашэнку і вырашыла будаваць транзітныя шляху ў абыход рэспублікі, у выніку чаго краіна пазбавіцца грашовых паступленняў ад прапампоўкі расійскіх нафты і газу. Пра гэта заявіў расійскі палітолаг Андрэй Суздальцаў. «Расія паставіла задачу — пазбавіць Беларусь статусу транзітнай дзяржавы", — адзначыў эксперт.

Па словах Андрэя Суздальцава, расійскія ўлады жадаюць, каб Аляксандр Лукашэнка вызначыўся, з кім ён будзе супрацоўнічаць. «Працаваць па ўсіх азімутах адразу не атрымаецца. Расія такога не дапусціць і таму патрабуе ад яго аднаго: «Ты неяк вызначся», — заявіў аналітык, перадае Euramost.org.

Па яго словах, Аляксандр Лукашэнка «і Кітаю, і Захаду прадае адно — Расію». «Ён даказвае ім: «Я патрэбны, таму, што я ўнікальная зброя супраць Расіі. Якую Расія сама яшчэ і аплочвае. Я патрэбны вам, таму, што я кантралюю расійскі энергетычны транзіт». Але праз 300 дзён запускаецца першая чарга «Нордстрыму». Які кантроль за транзітам? Губляецца ягоны кантроль, значнасць і запатрабаванасць. Ён сам гэта бачыць і ўжо гаворыць аб «ілюзіях «Усходняга партнёрства». Не раскрыўся Захад перад ім», — канстатаваў палітолаг.

Эксперт таксама рэзка раскрытыкаваў інтэрв’ю прэзідэнта Грузіі Міхаіла Саакашвілі беларускаму тэлебачанню. На яго думку, гэты факт зрабіў Аляксандра Лукашэнку ворагам у вачах расійскага кіраўніцтва. «Масква сказала выразна і адкрыта: «Аляксандр Рыгоравіч! Ты — вораг!»», — Адзначыў Андрэй Суздальцаў.

На яго думку, адносіны прэзідэнта Беларусі з ягоным грузінскім калегам, «катам, які забіваў расійскага салдата», зрабілі немагчымым візіт Аляксандра Лукашэнкі ў найбліжэйшыя некалькі месяцаў у Маскву. «Магчымыя толькі перасячэнні на нейкіх сумесных мерапрыемствах СНД або дзе-небудзь яшчэ. Але візіт ужо немагчымы», — заявіў палітолаг.

У той жа час, па словах эксперта, Расія не збіраецца ўмешвацца ў ход прэзідэнцкай кампаніі ў Беларусі і не будзе падтрымліваць ні Аляксандра Лукашэнку, ні якога-небудзь іншага кандыдата. «Як бы людзі не прагаласавалі — Лукашэнка ўсё адно «выйграе». І Расія не хоча ўдзельнічаць у загадзя пройгрышным праекце», — лічыць Андрэй Суздальцаў.

«У Расіі выдатна разумеюць, што ніякіх выбараў у Беларусі няма. Гэта апазіцыя забаўляецца выбарамі, а насамрэч ніякіх выбараў там няма! Ёсць легітымізацыя чацвертага тэрміну, у якой апазіцыя прымае самы непасрэдны ўдзел. Ён жа сказаў адкрыта падчас паездкі па Гомельскай вобласці, што яго задаволіў бы адзіны кандыдат. Правільна, калі будзе адзіны кандыдат, можна будзе тлумачыць Захаду: «Бачыце, ёсць канкурэнт, я з ім ваюю за пасаду прэзідэнта. Я легітымізую сваю ўладу». Апазіцыя касцьмі кладзецца за легітымнасць Лукашэнкі. Да поўнай працы па ягоным сцэнары. Навошта Расіі ў гэта лезці? У Расіі свае інтарэсы і свае жаданні. Выбары ў Беларусі сюды не ўваходзяць», — заявіў палітолаг.

Андрэй Суздальцаў назваў памылковым меркаванне, што Расія спансавала знаходжанне Аляксандра Лукашэнкі ва ўладзе. Па яго словах, Масква проста аплочвала свае транзітныя і ваенна-стратэгічныя інтарэсы, прычым яшчэ да абрання ў 1994 годзе Аляксандра Лукашэнкі прэзідэнтам. «І гэта грошы Рэспублікі. А тое, што іх прыватызуе Лукашэнка, гэта бяда беларускага палітычнага класа. Будзе іншы чалавек — гэтыя грошы будуць праз яго ісці. Дык няхай ваш палітычны клас вырашыць гэтае пытанне і гэтыя грошы адбярэ. Расія тут пры чым? Яна вырашае свае задачы», — падкрэсліў палітолаг.

Как вам новость?
Головоломки