Свята горада ў Мінску прайшло маляўніча і спакойна

13.09.2010 09:11
Архив Редакция

Тысячы людзей ўвечары, 11 верасня, сабраліся каля стэлы "Мінск — горад-герой". Кульмінацыяй святочных урачыстасцяў тут стаўся 20-хвілінны феерверк. Акрамя гэтага, недалёка ад абеліска можна было палюбавацца новымі асветлеными фантанамі ў Парку Перамогі, які адкрыўся акурат у Дзень горада.

«Гэты момант можна назваць разынкай і кульмінацыйнай часткай свята. Феерверку чакалі тысячы людзей. Піратэхнікі абяцалі сапраўдны спектакль у начным небе», — казалі мінчукі, якія прыйшлі на салют, перадае Белтэлерадыёкампанія.

Феерверк па традыцыі стаўся заключным акордам святкавання Дня горада. У 22:00 піратэхнічны дождж запаліў неба ля стэлы «Мінск — горад-герой». За 20 хвілін рознакаляровымі агнямі ўспыхнула каля васьмі тон піратэхнікі на вышыні больш за 200 метраў. Ноту ўрачыстасці ўнеслі і гукі музыкі, пад якую на гэты раз і прагучалі залпы.

Каб запаліць неба, піратэхнікам спатрэбілася каля двух тыдняў. За гэты час яны на камп’ютары пісалі спецыяльныя праграмы, падбіралі адпаведную музыку. Па словах арганізатараў, феерверк быў бачны нават за Мінскай кальцавой дарогай.

«Пашанцавала вечарам і з надвор’ем. Маленькі дождж імжыў толькі зусім нядоўга. Таму прагуляцца па алеях ў Парку Перамогі, які адкрылі акурат у Дзень горада, ніхто не адмовіўся. Асабліва ўсіх ўразілі новыя асветленыя фантаны. Цвердзілі ва ўнісон — сапраўдны Лас-Вегас», — распавёў дырэктар піратэхнічнае кампаніі Канстанцін Марозаў.

Аднак, каб трапіць на свята, трэба было прайсці праз спецыяльны КПП. Доступ быў забаронены толькі тым, хто быў у нецвярозым стане. Праваахоўнікі сцвярджаюць, што бяспека перадусім.

У першы дзень свята па традыцыі прайшла цырымонія ўручэння ўзнагародаў «Мінчук года»

У Вялікім тэатры оперы і балета ў першы дзень свята адбылася 10 юбілейная цырымонія ўзнагароджання найлепшых жыхароў сталіцы. За дасягненні ў працы і асаблівы ўклад у развіццё Мінску ганаровым званнем былі ўшанаваныя 13 гараджан.

Лік намінантаў нязменны вось ужо 10 гадоў. Усяго такім статусам цяпер могуць пахваліцца толькі 130 чалавек, перадае СТВ.

З рук мэра сталіцы Мікалая Ладуцькі мінчукі года атрымалі дыпломы, нагрудныя знакі. У дадатак да гэтага — грашовую прэмію ў памеры 25 базавых велічыняў (875 тыс. рублёў).

Уладальнікамі звання «Мінчук года» сёлета сталі: Алеся Зяневіч, настаўніца беларускай мовы і літаратуры школы № 43; Уладзімір Краўчанка, галоўны лекар 7-ай стаматалагічнай паліклінікі.

Уладальнікамі звання таксама зрабіліся — кіраўнік «Белмедпрэпаратаў» Віктар Залескі, кіроўца тралейбуса Вячаслаў Пупко, кіраўнік «Трэст № 15» Мікалай Мілашэўскі, слесар-сантэхнік ЖЭС № 39 Заводскага раёна Віктар Рыдкін, прарэктар універсітэта інфарматыкі і радыёэлектронікі Аляксандр Хмыль, настаўнік музыкі Дзмітры Ровенскі, біятланістка Дар’я Домрачава, старшыня Беларускага таварыства інвалідаў Людміла Калмыкова, дырэктарка ўніверсама «Першамайскі» Зінаіда Паборцава, заснавальніца прадпрыемства «Фэмістыль» Вольга Прышчэпава і камандзір ратавальнікаў Савецкага раёна Сяргей Вечар.

Как вам новость?
Головоломки