Італьянскую сям'ю, якая прытуліла Віку Мароз, асудзілі да васьмі месяцаў турмы

22.03.2010 15:43
Архив Редакция

Апеляцыйны суд Генуі (Італія) 18 сакавіка асудзіў да васьмі месяцаў турмы сужонкаў Алесандра Джуста і Марыю К'яру Барначын, якія ў верасні 2006 года на працягу 20 дзён хавалі беларускую сірату Віку Мароз. Восем месяцаў зняволення таксама атрымалі бацькі сужонкаў Джуста-Барначын Марыя Элена Даніньё і Марыя Бондзі, ксёндз Даніла Грыла і плябан кляштару Франсіс Дарбелі.

Суд першай інстанцыі ў лютым 2009 года вынес апраўдальны вердыкт у сувязі з тым, што не знайшоў у дзеяннях фігурантаў справы складу злачынства, бо ўсе яны «дзейнічалі ў акалічнасцях крайняй неабходнасці», паведамляе БелаПАН.

Віцэ-прэзідэнт Еўрапарламента, італьянскі дэпутат Марыё Маура выказаў салідарнасць з сям’ёй Джуста-Барнчын. Дэпутат у свой час выступаў за тое, каб італьянскай пары дазволілі ўдачарыць Віку Мароз.

Як раней паведамляў Тэлеграф, у верасні 2006 года сужонкі Алесандра Джуста і Марыя К’яра Барначын, да якіх Віка Мароз некалькі гадоў прыязджала ў госці на вакацыі, адмовіліся вяртаць дзяўчынку ў Беларусь.

Сужонкі сцвярджалі, што ў вілейскім інтэрнаце дзяўчынка падвяргалася «фізічнаму і маральнаму гвалту». На працягу 20 дзён яе хавалі ў кляштары на поўначы Італіі.

27 верасня італьянская паліцыя знайшла дзяўчынку, а 30 верасня яна была дастаўлена адмысловым авіярэйсам у Мінск. Праз месяц дзяўчынку аддалі ў сям’ю Алены і Сяргея Васілеўскіх, дзе ўжо выхоўваўся старэйшы брат Вікі Мароз.

Как вам новость?
Головоломки