Танкачова: будаўніцтва АЭС супярэчыць Канстытуцыі Беларусі

22.03.2010 14:53
Архив Редакция

Юрыст грамадскай экалагічнай экспертызы Алена Танкачова заявіла, што сама ідэя праекта беларускай АЭС супярэчыць Канстытуцыі краіны. Эксперт абгрунтавала сваю пазіцыю тым, што галоўны закон краіны падкрэслівае бяз'ядзерны статут Беларусі.

Па словах спецыяліста, у краіне адсутнічае заканадаўчая база, якая б рэгулявала ўсе пытанні, якія тычацца атамнай энергетыкі. «Усе дзеянні па працы над праектам беларускай АЭС немагчыма назваць легітымнымі», — адзначыла Алена Танкачова, паведамляе «Еўрапейскае радыё для Беларусі».

Як паведамляў раней Тэлеграф, у Беларусі плануецца пабудаваць АЭС магутнасцю каля 2,4 тыс. МВт. Увод першага энергаблока беларускай АЭС чакаецца ў 2016 годзе, другога — у 2018 годзе. У якасці прыярытэтнай пляцоўкі для будаўніцтва АЭС разглядаецца Астравецкая ў Гарадзенскай вобласці.

Как вам новость?
Головоломки