Танкер з пробнай партыяй нафты для Беларусі прыбудзе ў Літву 29 жніўня

27.08.2010 13:18
Архив Редакция

Прыбыццё танкера з пробнай партыяй венесуэльскай нафты для Беларусі чакаюць у Літве ў ноч на 29 жніўня. Па словах генеральнага дырэктара прадпрыемства Klaipedos nafta Рокаса Масюліса, танкер зможа прышвартавацца да прычалу літоўскага нафтатэрмінала ў нядзелю ў 08:00, калі не перашкодзіць шторм.

«Мы цалкам гатовыя да прыёму танкера з венесуэльскай нафтай для Беларусі», — паведаміў Рокас Масюліс, перадае БелТА. Перавалка пробнай партыі нафты дазволіць кіраўніцтву літоўскай кампаніі адсачыць, як працуе абсталяванне тэрмінала, колькасць часу, неабходную для перавалкі, вызначыць, якія інвестыцыі спатрэбяцца для прыняцця вялікіх партыяў венесуэльскай нафты, а таксама адсачыць уплыў такіх перевалак на навакольнае асяроддзе.

Klaipedos nafta мае намер працягнуць перамовы аб далейшых пастаўках больш буйных партыяў венесуэльскай нафты для Беларусі, бо эканамічна літоўскі бок вельмі зацікаўлены ў гэтым. Гаворка ідзе пра перавалку праз Клайпеду каля двух мільёнаў тон нафты на год.

Аднак для падпісання гадавога кантракту, па словах гендырэктара прадпрыемства, для пачатку неабходна пераканацца, што перавалка такой колькасці не шкодзіць навакольнаму асяроддзю. «Мы хацелі б атрымаць гарантыі беларускага боку, што гэтыя пастаўкі будуць доўгатэрміновымі — на 5-10 гадоў. Пры наяўнасці такіх гарантыяў мы гатовыя на дадатковыя інвестыцыі ў пашырэнне тэрмінала», — заявіў кіраўнік кампаніі.

Як раней паведамляў Тэлеграф, дамова аб перавалцы першай пробнай партыі венесуэльскай нафты ў аб’ёме 80 тыс. тон праз літоўскі Клайпедскі порт падпісалі кампаніі Klaipedos nafta і Transchema, заснавальнікамі якой з’яўляюцца Беларускі нафтавы гандлёвы дом і кампанія «Беларуснафта».

Как вам новость?
Головоломки