"Тарпеда" і "Дняпро" выбылі з барацьбы за Кубак Беларусі

19.07.2010 11:45
Архив Редакция

У нядзелю, 18 ліпеня, адбыліся заключныя матчы 1/16 фіналу Кубку Беларусі па футболе. З барацьбы за трафей выбылі два клубы вышэйшай лігі, якія прадстаўляюць краіну ў гэтым сезоне ў Лізе Еўропы.

Жодзінскае «Тарпеда» прайграла ў Слоніме мясцоваму «Камунальніку» — 0:2, а «Дняпро» на выездзе саступіў «Рудзенску» — 1:2, паведамляе БелаПАН. «Камунальнік» і «Рудзенск» гуляюць у першай лізе.

Астатнія вынікі дня:

«Ведрыч-97» (Рэчыца, Д2) — «Дынама» (Брэст) — 0:2,

СКВІЧ (Мінск, Д2) — «Партызан» (Мінск) — 1:1 (2:4 па пенальці),

«Славія» (Мазыр, Д2) — «Нафтан» (Наваполацк) — 0:1,

«Смаргонь» (Д2) — «Дынама» (Мінск) — 1:2.

Вынікі іншых матчаў 1/16 фіналу, якія адбыліся раней:

«Гарадзея» (Д2) — «Граніт» (Мікашэвічы, Д1) — 3:0,

«Гомельчыгунтранс» (Гомель, Д3) — «Нёман» (Горадня) — 1:5,

«Маладзечна» (Д3) — «Гомель» (Д2) — 0:5,

«Верас» (Нясвіж, Д2) — «Шахцёр» (Салігорск) — 0:3,

«Асіповічы» (Д3) — «Хваля» (Пінск, Д2) — 0:7,

«Слуцкцукар» (Слуцк, Д3) — «Мінск» — 0:7 (чатырма галамі адзначыўся Мікалай Зянько),

«Хімік» (Светлагорск, Д2) — «Віцебск» — 2:3 (на 118-й хвіліне гульні гол, што вывеў «Віцебск» у 1/8 фіналу, забіў брамнік Юры Васюцін),

«Полацк» (Д2) — ДСК (Гомель, Д2) — 0:1,

«Ліда» (Д2) — «Белшына» (Бабруйск) — 1:3.

7 ліпеня матч 1/16 фіналу згулялі «Баранавічы» (Д2) і барысаўскі БАТЭ — 0:3.

Как вам новость?
Головоломки